Якім будзе “Лістапад”

На XV міжнародны кінафестываль у Мінск запросяць лаўрэатаў
На XV міжнародны кінафестываль у Мінск запросяць лаўрэатаў.

Кінафестываль “Лістапад” — заўсёды яркае святаУ сярэдзіне лістапада горад стане сталіцай кінафэсту. Тысячы гледачоў будуць глядзець лепшае кіно з 15 па 22 лістапада. Сёлета іх чакае шмат прыемных сустрэч. Арганізатары юбілейнага мінскага кінафестывалю задумалі яго як своеасаблівы парад лаўрэатаў.

Дырэктар фестывальнай дырэкцыі кінафэсту Валянціна Сцяпанава паведаміла, што ў Мінску спадзяюцца ўбачыць знакамітых расійскіх кінамайстроў: будуць запрошаны Мікіта Міхалкоў, Аляксей Пятрэнка, Станіслаў Гаварухін, Эліна Быстрыцкая, Алег Янкоўскі, Пётр Тадароўскі і іншыя вядомыя ў кінематографе асобы. Яны ў свой час былі ўдастоены ўзнагарод беларускага “Лістапада”. Паважаныя госці на юбілейным кінафэсце не абмяжуюцца толькі прэс-канферэнцыямі. Напрыклад, Станіслаў Гаварухін, уладальнік галоўнага прыза “Золата Лістапада”, акрамя працы ў кінематографе вядомы яшчэ як мастак і аўтар кніг. Вось і мяркуеца правесці ў Нацыянальнай бібліятэцы выставу малюнкаў Станіслава Гаварухіна, а таксама прэзентацыю яго пяці кніг пра кіно.

Творчая дэлегацыя з Расіі на кінафестывалі, дарэчы, будзе самай вялікай: каля сарака ўдзельнікаў.

Алена Саковіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter