Як iнтэрнат стаў домам

Дом-iнтэрнат ў вёсцы Каменка стаў адным з лепшых у рэспублiцы

Дырэктар зрабiла ўсё магчымае, каб сацыяльная ўстанова, што ў вёсцы Каменка, стала адной з лепшых у рэспублiцы

— Калi ўпершыню ўбачыла дом-iнтэрнат, думала, што нiколi не буду тут працаваць, — расказвае Галiна Саўчанка, дырэктар Каменскага дома-iнтэрната. — Абшарпаныя сцены, панурыя насельнiкi, цi то з цiкавасцю, а то са шкадаваннем глядзелi на мяне работнiкi... Зайшла ў кабiнет, на край стала паклала ключы i думаю: скажу свайму начальству, каб шукалi iншага дырэктара. Але мяне нехта пазваў, трэба была дапамога. Так i дапамагаю ўжо дзесяць гадоў.

Казённая ўстанова па тым часе сур’ёз­на накульгвала: былыя кiраўнiкi не надта клапацiлiся пра яе развiццё, перспектыву. Нiхто не верыў, што сiтуацыю можна выправiць...

Аднак Галiна Мiка­лаеўна думала iнакш. Яна пачала з навядзення парадку, дысцыплiны. Сама з ранiцы да вечара пры сваiх абавязках, падстаўляла плячо там, дзе гэта трэба было. Гэты яе настрой перадаўся iншым работнiкам.

З’явiлiся першыя вынiкi: палепшыўся догляд жыхароў, якiх налiчвалася больш за тры сотнi. Наступны крок — забяспечванне сябе асноўнымi прадуктамi харчавання. Тым больш што пры iнтэрнаце быў палетак на сто гектараў. За кожным работнiкам, як вырашыла дырэктар, замацавалi надзел. Падключылi iнтэрнацкiх жыхароў, якiя хоць i выконвалi нескладаныя работы, але ўсё ж добра дапамагалi. Набылi два трактары, сельгасiнвентар. Пачалi ўзнiмаць жывёлагадоўчую ферму. Зараз у ёй чатыры дзясяткi галоў буйной рагатай жывёлы, тры з паловай сотнi свiней. Тыл, як кажуць, забяспе­чылi.

Вось тады i ўзя­лiся за галоўнае — завяршэнне будаў­нiцтва жылога корпуса, якое расцягнулася на некалькi гадоў. Галiна Мiкалаеўна звярталася ў вышэйстаячыя арганi­зацыi, да шэфаў, усiх, хто мог дапамагчы. Бачачы такую зацiкаўленасць, ёй iшлi насустрач. Ды гаспадары ўсё болей абапi­ралiся на ўласныя сродкi.

— I калi асiлiлi будоўлю, — адзначае Галiна Мiкалаеўна, — узялiся за ўнутраную перабудову, паляпшэнне жыллёвых i бытавых умоў насельнiкаў iнтэрната. Працавалi па-ранейшаму прынцыпу: кожны адказваў за свой i дадатковы ўчастак работы. Канечне, гэта была праца не аднаго дня. Тым не менш яна дала свой вынiк: калiдоры ў нас з густам аформлены, жылыя памяшканнi — са сваёй адметнасцю, з’явiлiся пакой адпачынку з тэле­вiзарам, усёй неабходнай атрыбутыкай, камп’ютэрны клас, спартыўныя куткi, кабiнеты фiтатэрапii… Ёсць нават клуб з пiянiна. У мiнулым годзе ўдалося абнавiць мэблю. Мы пераканалiся: у спрыяльных умовах i людзi становяцца лепшымi, менш схiльнымi да розных неадэкватных дзеянняў, хутчэй iдуць на выздараўленне, рэабiлiтацыю. Галоўнае, з’явiлася вера ў будучыню...

Тэрыторыя ўстановы добра ўпарадкавана: улетку яна патанае ў квеценi, тут нядаўна высадзiлi сад на тысячу дрэў. Сховiшча для агароднiны, iншыя гаспадарчыя аб’екты арганiчна ўпiсваюцца ў агульны малюнак ланд­шафту. З новабудоўляў прыцягвае ўвагу цэркаўка, якую застало-
ся толькi ўпрыгожыць унутры.

За ўсiм гэтым адчуваецца кла­патлiвая рука Галiны Мiкалаеўны. Нездарма яна прызнана «Чалавекам года Магiлёўскай вобласцi». Дый установа, якой кiруе, на працягу апошнiх гадоў — лепшая ў вобласцi, а па вынiках работы за мiнулы год першынствавала ў рэспублiканскiм спаборнiцтве.

Бабруйскi раён

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter