Як дзяўчыне хутчэй замуж выйсці.

Бясшлюбнасць — стан дарослых людзей, якія пад прымусам нейкіх абставін ці па запавеце (клятве) ніколі не бралі шлюб. Такіх людзей у народзе звалі “старымі дзевамі” ці “дзяцюхамі”. Сюды таксама адносілі людзей, якія былі ў шлюбе, але страцілі сваю “другую палавіну”.

Бясшлюбнасць — стан дарослых людзей, якія пад прымусам нейкіх абставін ці па запавеце (клятве) ніколі не бралі шлюб. Такіх людзей у народзе звалі “старымі дзевамі” ці “дзяцюхамі”. Сюды таксама адносілі людзей, якія былі ў шлюбе, але страцілі сваю “другую палавіну”.

  • Аднавяскоўцы да адзінокіх людзей ставіліся з пэўным адценнем асуджэння і спачування. Халастых, а значыць, і бяздзетных людзей не прымалі ў кампаніі жанатых людзей, не запрашалі выконваць вясельныя абрады, не бралі хроснымі бацькамі і г.д.
  • Пасля сарака гадоў адзінокім (нежанатым) людзям усё часцей і часцей прыходзілася ўдзельнічаць толькі ў пахавальным абрадзе: абмываць памерлага, капаць магілу і інш.
  • На Каляды і Масленіцу халасцякам і незамужнім дзяўчатам у якасці грамадскага ганьбавання за тое, што яны не стварылі сям’ю, на ногі прывязвалі драўляныя калодкі: яны цягнулі дадому вялікае бервяно, да якога пазней прывязвалі хлопца ці дзяўчыну на некалькі дзён. Пасля гэтага бацькі павінны былі выкупіць сваё дзіця. Часам хлопец ці дзяўчына ў пакаранне за сваю ўпартасць ці “пераборлівасць” павінны былі цягнуць бервяно праз усю вёску. Такія меры вырашэння праблемы лічыліся вельмі эфектыўнымі, таму што пасля гэтага ў вёсцы гулялі адразу некалькі вяселляў.
  • Прычыны бясшлюбнасці звязвалі перш за ўсё з парушэннямі забаронаў рознага кшталту рытуальных правіл паводзін: маладым людзям забаранялася сядзець на парозе; удзельнічаць у пахавальным абрадзе; месці падлогу, прасці і ткаць па пятніцах; дарыць жаніху ці нявесце нож ці нажніцы; біць дзіцё венікам і г.д.

У народнай культуры ўсходніх славян і сёння існуе шмат спецыяльных рытуальных дзеянняў, накіраваных на пазбаўленне ад бясшлюбнасці:

  • Каб дачка хутчэй выйшла замуж, на Юр’я (6 мая) трэба было абавязкова адчыніць усе вокны і замкі.
  • Каб выйсці замуж, напярэдадні свята святой вялікапакутніцы Кацярыны (7 лістапада) незамужнім дзяўчатам неабходна было прытрымлівацца строгага посту.
  • Каб выйсці замуж і на будучы год зацяжараць, незамужнія дзяўчыны на Вербніцу плялі вянок з галінак вярбы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter