Як беларусы выкарыстоўвалі бярозу ў сямейна-родавых і іншых абрадах?

Роля бярозы як пасрэдніка паміж светам жывых і светам памерлых прасочваецца ў шэрагу каляндарных і сямейна-родавых абрадаў беларускага народа.
Роля бярозы як пасрэдніка паміж светам жывых і светам памерлых прасочваецца ў шэрагу каляндарных і сямейна-родавых абрадаў беларускага народа. l Так, у некаторых мясцінах Палесся памерлую жанчыну ўкрывалі галінкамі бярозы (асабліва шырока гэты рытуальны знак выкарыстоўваўся тады, калі чалавек паміраў у перыяд наяўнасці лістоты), а нябожчыка-мужчыну — галінкамі дуба або таполі. l Напярэдадні Івана Купалы на кароў надзявалі вянкі з галінак бярозы, каб засцерагчы карміцелек ад ведзьмакоў і нячыстай сілы. l Маладую бярозку або яе галінкі ставілі ў чырвоным куце будуемай хаты. Пасля заканчэння будаўніцтва бярозавы вянок вешалі на канёк даху, дзе ён вісеў на працягу першага тыдня завершанай новабудоўлі. А затым штогод галінкі бярозы будуць падтыкаць пад стрэхі хаты, гумна, хлява, каб засцерагчы ад маланкі і граду. l Лічылася, калі ў грады з капустай утыкнуць галінкі бярозы, на ёй не будзе вусеняў. l Шматвяковы вопыт знахарства раіць “сябраваць” з бярозай у паўсядзённым жыцці. Можна проста прыйсці ў парк, на ўскраек лесу, выбраць прыгожую бярозку, прытуліцца да яе спінай і расслабіцца, забыць пра ўсё на свеце. Праз 15—20 хвілін вы адчуеце, як ваша цела напоўніцца сілай, а, здавалася б, неадольная стомленасць “сцячэ” ў зямлю. Не забудзьце толькі падзякаваць дрэва за спачуванне і своечасовую дапамогу. l У народнай медыцыне беларусаў даволі шырока выкарыстоўваўся бярозавы сок. Ім лячылі ліхаманку, сухоты, прымянялі ў якасці прымочак на вонкавыя язвы, паілі грудных дзяцей у перыяд прарэзвання зубоў. l Даволі працяглы час у нашых продкаў захоўваўся такі звычай: “Пасадзі маладзенькую бярозку ў гонар нараджэння твайго дзіцяці — яго абмінуць усе беды, а тваю хату нястачы абыдуць бокам”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter