Дырэктар 67-й сталічнай школы Таццяна Каваленя — дэлегат Усебеларускага народнага сходу

«Я за планамернае ўдасканаленне асобы i грамадства»

Педагога, моваведа i мастацтвазнаўцу, кiраўнiка 67-й мiнскай школы Таццяну Каваленю абралi дэлегатам ад грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Свой удзел у форуме Таццяна Мiхайлаўна называе новай i вельмi ганаровай старонкай бiяграфii, да якой яна паступова выспявала i ў прафесiйным, i ў грамадска-палiтычным плане — хочацца паслухаць iншых i ёсць што сказаць самой. Дэлегат падзялiлася з карэспандэнтам «Р» сваiмi меркаваннямi наконт таго, ад якiх функцый трэба пазбаўляць сучаснага настаўнiка i чаму яна верыць у перамогу канструктывiзму ў моладзевым асяроддзi. 

«Я хацела, i маё жаданне падтрымалi члены аб'яднання»

Таццяна Каваленя прызнаецца, што навiны пра Усебеларускi народны сход, асаблiва што тычыцца ўдзелу ў iм прадстаўнiкоў сiстэмы адукацыi, яна адсочвала яшчэ з сярэдзiны нулявых, калi скончыла факультэт беларускай фiлалогii i культуры педунiверсiтэта iмя Максiма Танка i стала працаваць у школе — была настаўнiкам-прадметнiкам i педагогам-арганiзатарам, потым завучам, а зараз — дырэктар. 


— Я была пераканана, што магчымасць патрапiць на сход трэба заслужыць i варта назапасiць вопыт з аднаго боку i заручыцца падтрымкай iншых з другога, — лiчыць дэлегат.

Зараз на пасадзе дырэктара Таццяна Мiхайлаўна сумяшчае i выкладанне мастацтва, таму што, на яе думку, культура i гiсторыя — не проста цiкавыя i пазнавальныя дысцыплiны, яны ўзбагачаюць чалавека як асобу, а таксама даюць магчымасць адсочваць развiццё вучня.

Свой прафесiйны шлях дэлегат называе паступовым, i гэтыя рысы — паслядоўнасць, няспешны, абдуманы рух наперад — лiчыць каштоўнасцю. 

Рэзкiя змены i ў жыццi, i ў выхаваннi, як правiла, вельмi балючыя, а часам i разбуральныя, таму я за планамернае ўдасканаленне асобы i грамадства, — дзелiцца думкамi педагог. — I назiраючы, як мяняецца падрастаючае пакаленне, школа, аналiзуючы грамадска-палiтычныя з'явы ў краiне, я ўжо разглядаю свой педагагiчны вопыт у кантэксце жыцця краiны. Рада, што асабiстыя здабыткi можна вывесцi ў плоскаcць калектыўнага абмеркавання — на сходзе. 

Гаворачы пра змены, якiх жадае дэлегат, Таццяна Каваленя падкрэслiвае, што сiстэма адукацыi — кансерватыўная структура, яе небяспечна ламаць, таму што ўсё гэта негатыўна паўплывае на дзяцей. Краiна захавала лепшае з савецкай сiстэмы, i гэта несумненны плюс. 

Апрабацыi падручнiкаў, укараненне новых сiстэм ацэнкi ведаў, перакройванне праграм — заўважце, любая змена першапачаткова ўспрымалася ў штыкi, — аргументуе настаўнiк. — Гэта нармальная рэакцыя псiхiкi на любыя змены, бо яны патрабуюць перабудовы, адаптацыi. Да ўсяго трэба прызвычайвацца. Мы бачым гэта i па сiтуацыi з каронавiрусам: спачатку яго ўспрымалi як пагрозу, якая ўсё спынiць, аднак беларусы прыстасавалiся жыць побач з ёй. 

У гэтым годзе школе востра спатрэбiлiся дыстанцыйныя формы навучання. А ў Кодэксе аб адукацыi гэтая пазiцыя прапiсана толькi для ВНУ. Сталi паступова ўводзiць яе ў школе. Хаця, па маiм асабiстым перакананнi, паўсюдна прыбягаць да дыстанцыйнай формы няварта. Жывы кантакт з настаўнiкамi i равеснiкамi, фiзiчны рух дзецям нiякiя камп'ютары не заменяць. 

А вось як вiд iндывiдуальнага навучання дыстанцыйная форма вельмi пажаданая.

Апрабацыя такога навучання вясной паказала, што вучнi могуць проста не выйсцi на сувязь: навыкамi самаарганiзацыi, асаблiва ў пачатковай школе, валодаюць не ўсе, — гаворыць Таццяна Каваленя. — I патрэбна, каб дома прысутнiчаў дарослы, якi будзе адсочваць увесь працэс. 

Зараз на пасадзе дырэктара Таццяна Мiхайлаўна сумяшчае i выкладанне мастацтва.

Чым разгрузiць настаўнiка

Дэлегат дзелiцца сваiмi ўражаннямi ад праекта сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны. З задавальненнем адзначае, што ў дакуменце звярнулi ўвагу на памяншэнне дакументаабароту ў сiстэме адукацыi. 

Настаўнiк павiнен больш кантактаваць з дзецьмi, а не сядзець над паперамi, — гаворыць Таццяна Мiхайлаўна. — Вялiкую палёгку прынесла нам ўкараненне электронных журналаў i дзённiкаў. Парадавала, што пастаўлена задача абмежаваць службовыя абавязкi настаўнiка. Вельмi шмат неўласцiвых яму функцый ускладзена зараз на педагога. 

Па меркаваннi Таццяны Каваленi, наспела пара пазбаўляцца ад такой практыкi, як усенавуч. 

Мы павiнны збiраць звесткi, колькi дзяцей плануе пайсцi ў новым навучальным годзе ў школу, — кажа дырэктар. — Магчыма, збор трэба ажыццяўляць праз жыллёва-камунальныя службы, дзе зарэгiстраваны ўсе, хто жыве ў канкрэтным раёне. Таму што паходы па кватэрах, якiя практыкуюць зараз, абзвон жыхароў ужо не адпавядаюць сучасным умовам — у дамах сiстэмы дамафонаў, з меркаванняў бяспекi мала хто адчыняе дзверы i тым больш не дае асабiстыя дадзеныя незнаёмаму чалавеку. У гэтым годзе 67-я школа знайшла спосаб вырашэння пытання — развесiлi аб'явы на пад'ездах дамоў з просьбай праiнфармаваць школу, якой трэба разлiчваць колькасць вучняў, i людзi адгукнулiся. Аднак пазiцыя настаўнiкаў ранейшая: усенавуч — не настаўнiцкi занятак. 

Дарэчы, у педагагiчным асяроддзi гучала прапанова зняць з настаўнiкаў функцыi работы з ненадзейнымi сем'ямi. Кiраўнiк школы яе не падтрымлiвае. Педагогi ў фармаце мiжведамаснага ўзаемадзеяння робяць вялiкi ўклад у скарачэнне колькасцi праблемных сем'яў.

— Прыхiльнiкi матывуюць, што ў некаторых краiнах з гэтымi сем'ямi займаюцца спецыяльныя службы, — разважае Таццяна Мiхайлаўна. — Аднак хiба не супрацоўнiкi школы больш за ўсё праводзяць часу з дзецьмi? Хiба суседзi, сваякi цi iншыя неабыякавыя асобы здольныя хутчэй заўважыць негатыўныя змены ў стане дзiцяцi?

«Актыўнай моладзi — iнструменты ў рукi. Законныя»

Таццяна Каваленя — актыўны член грамадскага аб'яднання «Белая Русь». I на базе яе школы рэалiзуюцца многiя акцыi арганiзацыi. Дырэктар канстатуе, што падлеткi ўсё часцей заяўляюць, што хочуць прымаць удзел у працэсах кiравання — у сваiх школе, доме, раёне. Такiм актывiстам далi магчымасць паўдзельнiчаць у дыялогавых пляцоўках, куды запрасiлi студэнтаў, прадстаўнiкоў прадпрыемстваў раёна, кiраўнiкоў. 

— Талковыя прапановы рабiла моладзь, — дзелiцца ўражаннямi дырэктар. — Напрыклад, мае былыя вучнi ўпэўнiлi ўсiх, што ёсць неабходнасць у стварэннi новых падлеткавых i моладзевых аб'яднанняў не профiльнага тыпу, а агульнаграмадскiх, як БРСМ.Пераканалi, што яны хочуць даказаць, што могуць стварыць здаровую канкурэнцыю адной з самых вядомых арганiзацый. I што вы думаеце? Тыдзень таму я даведалася, што яны дасягнулi сваёй мэты — зарэгiстравалi аб'яднанне ў Маскоўскiм раёне, рэкламуюць сябе i ўжо правялi некалькi мерапрыемстваў. 

Таццяна Каваленя ўпэўнена: чым больш будзе аб'яднанняў, асаблiва калi яны ўзнiклi па iнiцыятыве знiзу, чым большым будзе памiж iмi здаровае супернiцтва, тым цiкавей будзе самiм удзельнiкам. Яны атрымаюць вопыт прасоўвання сваiх iдэй у рамках заканадаўства i не пойдуць распiсваць асфальт лозунгамi. А ўлiчваючы тое, што ва ўсёй краiне трэнд на амаладжэнне кiруючых кадраў, такую актыўную моладзь можна разглядаць як iх рэзерв, складальнiкаў палiтычных працэсаў з вопытам уласнага выбару i канструктыўнага дыялога.

Іспыт для аўтарытэта

Мінулы год дырэктар 67-й школы называе ўрокам для дарослых. Асабліва тыя дні, калі ў асобных навучальных установах мела месца траўля настаўнікаў, якія працавалі на выбарчых участках.

– Як любы чалавек, я перажывала мікст розных пачуццяў, - прызнаецца дэлегат. – І каб сфарміраваць сваю пазіцыю, кіравалася не только вопытам нашай школы, аналізавала інфармацыйнае поле Беларусі і вывучала сітуацыю ў іншых краінах. Калі адзін і той жа сцэнарый праходзіць па розных дзяржавах, прыйшла да высновы, што гэта адназначна спланаваны механізм і трэба супрацьстаяць спробам падарваць усталяваную сістэму, якая будавалася дзесяцігоддзямі. Мне было балюча даведвацца, што некаторым калегам з іншых школ пагражалі і прыніжалі. Людзі, якія напружана пацавалі, каб выбары адбыліся, а потым за тры тыдні паівнны былі падрыхтаваць школы да новага навучальнага года – атрымалі ўдар пад дых.

На шчасце, бацькоў, якія імкнуцца сваіх дзяцей зрабіць сродкам задавальнення сваіх палітычных амбіцый, мала, - канстатуе дырэктар школы. – І мы, настаўнікі, успрымаем агрэсіўна настроеных дарослых як сродак повысіць сваю стрэсаўстойлівасць і ўмацаваць свае перакананні – школа павінна даваць веды і выхоўваць патрыётаў. А аўтарытэт педагогаў павінен праходзіць іспыты.

kozlovskaya@sb.by 
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter