«Я словам слаўлю родны край»

ДЛЯ песняра Любаншчына стала крыніцай натхнення, ён прысвяціў ёй паэму «Над ракой Арэсай». Янка Купала, наведваючыся ў Камуну, захапляўся мясцовымі краявідамі, працавітасцю людзей, якія асушалі, непраходныя балоты.

На свяце песні і паэзіі з такой назвай у вёсцы Камуна Любанскага раёна, у купалаўскіх мясцінах, гучалі аўтарскія вершы

ДЛЯ песняра Любаншчына стала крыніцай натхнення, ён прысвяціў ёй паэму «Над ракой Арэсай». Янка Купала, наведваючыся ў Камуну, захапляўся мясцовымі краявідамі, працавітасцю людзей, якія асушалі, непраходныя балоты.

— Паэт указваў дакладныя назвы ўрочышчаў, зрабіў героямі твора рэальных людей. Іх сваякі жывыя і сёння. Памятаюць старажылы і тыя мясціны, дзе некалі бываў пісьменнік, — расказаў карэспандэнту «БН» рэжысёр свята загадчык арганізацыйна-творчага аддзела Любанскага раённага цэнтра культуры Сяргей Выскварка. — Таму свята мы і прысвяцілі 130-годдзю з дня нараджэння славутага сына Беларусі.

Канстанцін КАВАЛЁЎ, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter