«Я шчаслівая — спраўдзілася мая мара»

На конкурсе «Еўрабачанне-2013» Беларусь заняла 16-е месца

На конкурсе «Еўрабачанне» Беларусь заняла 16-е месца

Песня «Solayoh», з якой на конкурсе выступіла прадстаўніца нашай рэспублікі, набрала 48 балаў. Самую высокую адзнаку — 12 — нам паставіла Украіна. Акрамя краіны-суседкі нашу музычную скарбонку таксама папоўнілі Ізраіль, Малдова, Азербайджан, Арменія, Мальта, Грэцыя, Чарнагорыя, Грузія, Македонія і Літва.

— Я шчаслівая — спраўдзілася мая мара. Я марыла пра «Еўрабачанне» доўгія гады, — прызналася Алёна пасля конкурсу. — Са мной працавала выдатная каманда, такога яднання, разумення яшчэ не было. Мы стараліся, рабілі ўсё, што ў нашых сілах, і дасягнулі высокага выніку.

Зараз у планах спявачкі адпачынак.

— Мы рыхтаваліся да «Еўрабачання» 6 месяцаў. Рабочы «дзень» скончаны! Трэба перавесці дух, — прызналася Алёна. — Пасля ў мяне запланаваны вялікі сольны канцэрт. Я запісала ў Лондане новы англамоўны альбом, і ў бліжэйшы час мы пачнём яго прэзентацыю. У мяне шмат новых ідэй, я гатовая эксперыментаваць, жыццё працягваецца.

А пераможцай «Еўрабачання-2013» стала датчанка Эмілі дэ Форэст з песняй «Only Teardrops» («Толькі слёзы»). Таксама ў тройку лідараў увайшлі Фарыд Мамедаў — прадстаўнік Азербайджана і Злата Огневіч (Украіна). Расіянка Дзіяна Гарыпава заняла 5-е месца.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter