Яўрэі святкуюць “галаву года”
29.09.2008 01:00:00
У першы або другі дзень Рош Ашана выконваецца абрад ташліх, які сімвалізуе жаданне ачысціцца перад новым годам ад усіх грахоў. Пасля поўдня яўрэі збіраюцца ля вадаёма і, вымаўляючы малітвы, вытрэсваюць над вадой усё з кішэняў і складак адзення, дзе звычайна застаюцца крошкі.
Перад асноўным навагоднім застоллем вернікі ядуць яблыкі з мёдам і жадаюць адзін аднаму “добрага і салодкага” Новага года. На стале ў святочны вечар звычайна прысутнічаюць галава рыбы, гранат, стравы з садавіны і агародніны, назвы якіх на іўрыце ці ідыш атаясамліваюцца з добрымі падзеямі.