Яўрэі святкуюць “галаву года”

Сёння па яўрэйскім календары пачынаецца новы, 5769 годСустракаць Новы год, ці Рош ха-Шана (Рош Ашана), іўдзеі пачалі ўчора звечара. Назва гэтага свята ў перакладзе з іўрыта азначае “галава года”. Лічыцца, што ў гэты дзень, які часцей называюць “шостым днём тварэння”, Бог завяршыў сатварэнне свету і даў жыццё першаму чалавеку — Адаму. У гэты дзень лёс чалавека запісваецца на год наперад, таму ў першы вечар Рош Ашана прынята вітаць адзін аднаго пажаданнем быць упісаным у Кнігу жыцця.

У першы або другі дзень Рош Ашана выконваецца абрад ташліх, які сімвалізуе жаданне ачысціцца перад новым годам ад усіх грахоў. Пасля поўдня яўрэі збіраюцца ля вадаёма і, вымаўляючы малітвы, вытрэсваюць над вадой усё з кішэняў і складак адзення, дзе звычайна застаюцца крошкі.
Перад асноўным навагоднім застоллем вернікі ядуць яблыкі з мёдам і жадаюць адзін аднаму “добрага і салодкага” Новага года. На стале ў святочны вечар звычайна прысутнічаюць галава рыбы, гранат, стравы з садавіны і агародніны, назвы якіх на іўрыце ці ідыш атаясамліваюцца з добрымі падзеямі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter