"Я проставляю, а ты читай стихи!"

Андрей ХАДАНОВИЧ - это серьезно.
Андрей ХАДАНОВИЧ - это серьезно. Вот лицо: если на нем взгляд остановить и не моргать, изнутри Хадановича на тебя посмотрят Адам Мицкевич, Максим Богданович и еще кто-то очень важный из белорусской литературы, о ком ты благополучно забыл, окончив университет. Но!.. Однажды дверь кабинета отворяется и заходит он - поэт Хаданович - со всеми своими внутренними поэтами и... Волнение непонятное тебя всю охватывает: что значит увидеть интеллектуала, переводчика стихов Бодлера, Аполлинера, послушать настоящий белорусский язык... - А что, правда, есть такая профессия - поэт? - I так, i не. З аднаго боку, нехта нахабны унутры мяне кажа: "Андрэй, ты можаш смела лiчыць сябе паэтам. Бо у цябе атрымлiваюцца вершы, якiя падабаюцца табе самому i шмат каму яшчэ". У той жа час я згадваю прэзентацыю, на якой адзiн малады лiтаратар прадставiуся так: "Я паэт", не назваушы нiякай iншай прафесii. Тады з`едлiвы Адам Глобус кiнуу яму: "Так i кажы, што ты беспрацо›ны". Бо ужо шмат гадоу у свеце няма такой прафесii, як паэт. Паэту дауно нiхто нiчым не абавязаны: нi чытаць яго, нi вывучаць цi пераказваць яго творы на памяць. - Эдак поэзия возьмет и угаснет, словно свечечка на столе... - Ведаеце, "свечка на вятры" - дауняя метафара чалавечага жыцця увогуле. Але ж не так усе безнадзейна, як здавалася б: здараюцца войны i пажары, згараюць александрыйскiя бiблiятэкi - а лiтаратура i далей iснуе. Як той казау, я добра абыходжуся без неабходнага, але не магу без залiшняга. Лiтаратура якраз i есць з лiку такога "залiшняга", без чаго людзi не даюць сабе рады, такое "залiшняе" i робiць чалавека чалавекам... Прынамсi, я наiуна даю сябе спакусiць такiмi iдэямi. - Но я у вас же и читала, что, мол, белорусские поэты никогда для вас не были кумирами. - "Отечество славлю, которое есть, но трижды - которое будет", - казау расiйскi класiк. Мне здаецца, беларуская лiтаратура далека яшчэ не сказала свайго апошняга слова. Для мяне гэта - пры ус„й вялiкай павазе да класiкау i сучаснiкау - перад усiм лiтатаратура будучынi. Лiтаратура, што стане цiкаваю самiм беларусам, а таму, раней цi пазней, i iншым людзям у свеце. - Когда-то вы писали стихи на русском языке. Потом что-то произошло, и Хаданович стал белорусским поэтом. Может ли случиться обратный "перевертыш", я имею в виду, что однажды вы снова перейдете на русский? - Спадзяюся, што не. З маiм упартым характарам гэта было б магчыма хiба што тады, калi беларускасць у нашай краiне сталася б моднаю фiшкай i несумленныя людзi паперлiся б туды скопам, каб рабiць iмiдж, грошы i гэтак далей. Тады мае сiмпатыi, мабыць, былi б на баку прыгнечанай расiйскамоунай меншасцi. Але вы самi разумееце, гэта вельмi гiпатэтычная сiтуацыя. Чалавечы свет - ен не аднастайны, мы адрознiваемся адно ад аднаго, мiж iншым i культурнай прыналежнасцю. Напрыклад, цяпер я з прыемнасцю чытаю кнiжку галiсiйскага пiсьменнiка Альфрэда Кандэ "Грыфон". Гэта класна, што на скрыжаваннi гiшпанскай i партугальскай культуры пасля стагоддзя› занядбанасцi адраджаюцца некалi слауная нацыя i культура, якая у старадаунiя часы мела дасканалую паэзiю трубадурау, i на паэзii гэтай - галiсiйскай, як i правансальскай, - не саромелася вучыцца астатняя Еуропа. I пiсьменнiку Кандэ важна, каб яго не блыталi нi з гiшпанцамi, нi з партугальцамi. Так i мне важна... - Чтобы вас называли поэтом из Беларуси, э-э, которая находится где-то между... - "Памiж Польшчай i Расiяй полька беларуская", - напiсау наш амаль што нарпаэт... А чаму не? Чаму не пераканаць свет, што памiж Польшчай i Расiяй напрауду нешта iснуе, прычым не толькi у выглядзе народных танцау? - До сих пор не вышел ваш сборник стихов на белорусском языке, а украинцы уже вас издали на украинском. В чем тут дело? - Не так усе проста. I у Кiеве есць архiтрадыцыйны Саюз пiсьменнiкау, дзе сядзяць аксакалы з вусамi да грудзей. Але разам з тым есць i мабiльная Асацыяцыя украiнскiх пiсьменнiкау, што iмкнецца да лiтаратуры сучаснай, якая робiцца нармальным жывым, як мы з вамi, чалавекам, гараджанiнам, якi слухае сучасную музыку, глядзiць сучасныя фiльмы, але мае яшчэ i лiтаратурнае аблiчча. Напрыклад, ва Украiне селета з`явi›ся раман Любка Дэрэша "Культ". Аутару, здаецца, ледзь мiнула 18 гадо›, а ен ужо здолеу напiсаць раман, якi ста›ся "выбухам". Там есць ус„ - моладзевая субкультура, "прасунутая" музыка, растаманскiя практыкi, i моладзь на гэта купляецца i чытае гэта па-украiнску (у дужках з сумам адзначу, што гэта усе-ткi Заходняя Украiна, а мы, так бы мовiць, сваей "Заходняй Украiны" не маем). Што да кнiгi, то, ведаеце, я не зрабiу нi кроку да кiеускага выдауца. Гэта ен праз маю перакладчыцу на мяне выходзiу i прапаноувау за свой кошт выдаць кнiжку. I яна з`явiлася. - Получается, в Украине литературная жизнь бьет ключом? - Аднойчы я выступау у iвана-франкоускай артыстычнай кавярнi, дзе былi самыя розныя людзi. Да мяне пасля падсеу такi сабе "новы украiнец" з паголеным чэрапам, ужо на добрым падпiтку. Раптам ен пляскае мяне па плячы, як водзiцца сярод "новых", але далей нечакана пайшла правiльная украiнская мова, ад якой у мяне вочы на лоб палезлi. Ен сказа›: "Андрiй, я прастауляю, а ты чытай вершы!" Я спачатку абразiуся такой фамiльярнасцю - i, каб стварыць яму праблемы, пачау чытаць штосьцi найбольш герметычнае, найбольш складанае - санеты, "закручаныя" на вобразах замежнай паэзii. I цяпер ужо вочы гэтага украiнца пачалi акругляцца, i нечакана для мяне ен пача› казаць: "Кайф! Давай яшчэ!" У прынцыпе, такое было б магчыма i у Беларусi, але пры iншым, вышэйшым прэстыжы мастацкага слова. Цiкава, што есць сучасныя пiсьменнiкi, якiм удаецца спалучыць iнтэлектуальную культуру з масавай. Так, сення шмат гавораць пра феномен моднага Паола Каэлье. Я у захапленнi ад яго пiсьменнiцкай стратэгii. У Каэлье "памер" добры прапаведнiк. Сучасны раман ен зрабiу такiм сабе казаннем, дзе е цiкавай форме выказвае набор простых i неаспрэчных, але ж асабiста выпакутаваных iм iсцiн, якiя хоча данесцi да чытачоу. Так бы мовiць, будзь прасцейшы - i людзi да цябе пацягнуцца. Увогуле, мода у лiтаратуры, як i ва усiм, прыходзiць i сыходзiць, але часам - разам з пенаю, якая зауседы на паверхнi, - у нерат да чытачоу трапляецца i вялiкая лiтаратурная рыбiна. Як, скажам, у выпадку Харукi Муракамi: учора - модны аутар, сення - бясспрэчны класiк. - Вот. А модных белорусских писателей нет. - Разам з тым учора амаль нiкому не вядомая лiтаратура пачынае сення быць цiкавай суседзям - як блiзкiм, так i досыць далекiм. Згадаем пераклады на нямецкую мову некалькiх кнiжак нашага "жывога класiка" Алеся Разанава. Мая украiнская кнiжка - таксама адна з першых ластавак. Мне часам жахлiва, калi падумаю, колькi гадоу да мяне ва Украiне не выдавалi кнiг беларускiх паэтау. Мабыць, апошнiм быу Максiм Танк. Нiшто сабе культурныя лакуны! Але мне даволi аптымiстычна бачацца перспектывы беларускай лiтаратуры у свеце. Многае тут залежыць ад беларускiх культуртрэгерау, людзей, што спрабуюць "раскручваць" нашую лiтаратуру за мяжою. Тут вельмi iстотная штука - адбор. Трэба прапаноуваць тыя творы, што, з аднаго боку, раскрываюць нашую самабытнасць, але найперш - сучасныя, эстэтычна цiкавыя, каб перасычаны спажывец культурнага прадукту не крывiу вуснау, што, мауляу, "прапiхваем калгас". Прапаноуваць трэба лiтаратуру актуальную, i у нас такая есць. - Вам раздают такие авансы: мол, Хаданович - поэт-гений, виртуоз и все в таком духе. Трудно, наверное, с такими этикетками продолжать работу? - А каму цяпер легка? Калi сур`езна, я вучуся ставiцца да усiх гэтых авансау iранiчна, як, напрыклад, да тэлевiзiйнай рэкламы. Нехта мяне прарэкламавау, i спажыуцу будзе лягчэй знайсцi. Разам з тым я, канечне, адчуваю адказнасць. I таму заутра буду працаваць - над творамi, над сабой - болей, чым рабiу гэта учора. Па вялiкiм рахунку, нiхто з нас не есць пакутнiкам, героем, усе гэта толькi прыгожыя словы. Бо нiхто з нас не займауся б чымсьцi, каб не атрымлiва› ад гэтага вялiкай прыемнасцi i асалоды, якая акупае усе цяжкасцi. Можна падмануць чытача, але сябе абдурыць цяжэй, а таму i не варта спрабаваць. Калi паэзiя перастане быць цiкаваю мне самому - знайду сабе iншы занятак. Скажам, добры вытворца пiва, безумоуна, лепшы за сярэдняга лiтаратара. - А переведите, пожалуйста, "Культ" Дереша. Интересно почитать. - Што значыць "переведите"? Я пераклау ужо кавалкi з "Культа", i яны надрукаваныя у такiм не зусiм лiтаратурным часопiсе, як "Студэнцкая думка", куды я штомесяц нешта перакладаю. У гэтым часопiсе, дарэчы, маладыя аутары пiшуць на самыя модныя i "прасунутыя" у моладзевай тусоуцы тэмы, прычым - па-беларуску. Ведаеце, мы неяк прызвычаiлiся, што нашая мова абслугоувае вузкае кола тэмау i рэалiяу. Есць такi сабе вальерчык, куды заходзiш, а там сядзяць фальклорныя беларусы ды граюць у найлепшым выпадку на дудзе. - Так и есть. - I мы з усей сваей iнэртнасцю працягваем гуляць паводле гэтых правiлау i самi сябе заганяем усе глыбей у рэзервацыю. А трэба такiя межы парушаць, трэба рабiць па-беларуску тое, чаго нiколi раней не рабiлася. Трэба гаварыць на новыя тэмы, звяртацца да новых людзей, а не толькi да тых, хто ужо дауно саспеу i гаворыць па-беларуску i без нашай агiтацыi. Трэба "пiярыць" у iншых асяродках! У самiх сабе, як i у нашай мове, мне думаецца, варта культываваць перад усiм тое, што нас адрознiвае ад суседзяу, нашую унiкальнасць. Дазволю сабе паутарыцца: калi мы хочам, каб намi "усур`ез i надоуга" зацiкавiуся свет, мы мусiм найперш быць цiкавыя самiм сабе. альба альбарутэнiка я стаю пры тваiм акенцы i пяю табе серэнаду ты у акне у празрыстай сукенцы мне гаворыш мальчык не нада я ж чаканю рым дубальтовы й не пайду да ранку дамоу на усiх мовах пяяць гатовы (ты не ведаеш гэтых моу) па-японску як Такубоку па-кiтайску як сам Лi Бо я кахаю цябе глыбока ты прымi гэту альбу альбо заспяваю новыя альбы я давеу iх сення да ладу перайду для цябе цераз Альпы i складу не альбу баладу эх пакласцi цябе на раяль бы i належаць табе найсуцэль бы я цябе апяваю у альбе гэта як сустрэча на Эльбе мы хауруснiкi па мiлосцi у пацалунку злiемся палкiм дарагая не трэба злосцi "наусуцэль" гэта значыць "цалкам" гэта варта вершау i прозы й трызняць альбаю у неспакоi альбiносы i альбатросы альбiгоi i проста гоi напiсаць пранiзлiвы вершык пра любоу пад мастом Мiрабом зрымаваць традыцыйна з "вершнiк" i пакiнуць табе у альбом падбiраць беларускiя словы i крычаць iх адно табе зразумелыя да паловы i не усiм жыхарам РБ у парыве лiтаратурным барукацца з дзявочым сном трубадурам не трубадурнем пад тваiм замкненым акном Андрэй Хадановiч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter