«Я пад сонейкам ляжу»

На Мiншчыне можна адпачыць на 121 абсталяваным пляжы

У Мінскай вобласці гэтым летам можна адпачыць на 121 абсталяваным пляжы.

На iх устаноўлены кантэйнеры для смецця, кабіны для пераапранання, грамадскія прыбіральні. На некаторых пляжах арганізавана пітное водазабеспячэнне, абсталяваны спартыўныя пляцоўкі.

Зараз вадалазы абласнога Таварыства ратавання на водах заканчваюць чысціць ад смецця дно акваторый, якія адведзены для купання.

— Выратавальныя службы нашай арганiзацыi з 1 мая перайшлі на летні графік працы, — гаворыць вядучы спецыяліст Мінскага абласнога савета Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах Анатоль Сушчэня. — Узмоцнены кантроль за сітуацыяй у месцах масавага купання, асабліва ў выхадныя і святочныя дні. Мы пастаянна расказваем насельніцтву аб правілах паводзін на вадзе, i гэтая праца дае вынікі: колькасць людзей, якiя загінулi на вадзе, у параўнанні з мінулым годам стала менш.

За пяць месяцаў бягучага года ў Мінскай вобласці патанулі 14 чалавек (у студзені—маі 2012 года — 31 чалавек), выратаваны 17 чалавек, папярэджаны 370 грамадзян. Асноўныя прычыны гібелі людзей на вадзе — купанне ў нецвярозым стане і ў неабсталяваных вадаёмах.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter