«Я бы сено ворошила, но приехал Ворошилов»

О чем писали газеты в разные годы 31 декабря

О чем писали газеты в разные годы 31 декабря

От хлебных пайков до реалити-шоу – такой оказалась эволюция тем белорусских газет с начала прошлого века. Мы взяли новостные заметки разных лет и проследили, как воспринимали свое время люди в тот момент, когда чокались новогодними бокалами.

31 декабря 1929 года

*У зьвязку з тым, што плян хлебазагатовак па СССР i асаблiва па БССР выканан пасьпяхова, Наркамгандлю ўвайшоў у СНК БССР з праэктам пастановы аб падвышеньнi норм водпуску хлеба рабочым i аб забесьпячэннi вясковай беднаты мукой. Паводле праэкту прадугледжваецца павысiць норму водпуску печанага хлеба для рабочых з 1 студзеня 1930 г.: для атрымлiваючых 500 грам да 600 i для атрымлiваючых 600 грам да 700. («Савецкая Беларусь»)

*Скончана сьледзтва па справе абвiнавачваньня далжнасных асоб шклоўскай папяровай фабрыкi «Спартак» у прасьледаваньнi i ганеньнi на рэдактара насьценгазеты «Спартакавец» Антона Багайскага. Па справе прыцягваецца да адказнасьцi 4 чал.: Карчагiн (б. дырэктар фабрыкi), Шкураў (загадчык электрастанцыi) i 2 электраманцёры Моцны i Паплаўскi. На працягу 3-х год памянёныя асобы шляхам ганеньня i тэрарызаваньня давялi тав. Багайскага да самагубства. Апроч гэтага, яны займалiся шкоднiцтвам i падкладвалi жалезныя часткi (балты, цьвiкi i г.д.) у газа-генератары i правакавалi тав. Багайскага. («Савецкая Беларусь»)

*Таварыш Лякумовіч, рабочы фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік», вынайшаў прыладу, пры дапамозе якой можна тэхнічна прыстасаваць устаўку калод у машыны. Камісія садзейніцства вынаходству не пайшла яму насустрач. Так здзекваюцца над вынаходніцкай ініцыятывай рабочых на фабрыцы. Адпаведным органам трэба зацікавіцца гэтымі зьдзекамі і моцна стукнуць па руках тых, хто глушыць усялякую ініцыятыву рабочай масы. («Зьвязда»)

31 декабря 1937 года

*Палац пiонераў i окцябрат сталiцы БССР зараз падобны на цудоўную Казку. На франтоне фасада ўзвышаецца арка, ззяючая рознакаляровымi электрычнымi лямпачкамi. Залатымi лiтарамi гараць словы лозунга: «Дзякуй таварышу Сталiну за шчаслiвае дзяцiнства». («Чырвоная Змена»)

*Вечар лiтфака адбываецца 23 лiстапада, на якiм з «дакладамi» выступалi Яначкiн i Двоскiн з цэлым радам палiтычна варожых установак. У якасцi канферанс’е паставiлi Брэгера, якi расказваў нiкому непатрэбную пашляцiну. На вечары прысутнiчалi комунiсты тт. Гранькоў i Бабкоў, Але нiводзiн з iх не выступiў i не раскрытыкаваў варожыя вылазкi Яначкiна i Двоскiна. («Чырвоная Змена»)

iраўнiцтвам менскага трамвая падведзены вынiкi работы трампарка за 1937 год. Гадавы план перавозак пасажыраў выканан на 120 процантаў. Трамваямi за год перавезена 38.904.100 пасажыраў. («Чырвоная Змена»)

*Я пад сонцам залатым

Сена варушыла.

К нам у госцi прыязджаў

Маршал Варашылаў.

***

Мiлы, Ваня – ты ўдарнiк,

Iдзi сватай-жа хутчэй,

Ў нас з табою разам будзе

Семсот восем працадней.

(«Звязда»)

28 декабря 1943 года (газеты выходили редко)

*На зацярушанай снегам лясной сцежцы перад жанчынай раптам вырас немец з аўтаматам. Яна замерла ад страху, немец-жа абрадаваўся, бойка пайшоў насустрач і крыкнуў:

— Матка, рус палон!

— Ну, калі здаешся ў палон, давай аўтамат і бяры вузлы, — адказала жанчына.

Я сустрэў іх па дарозе. Марыя Пятроўна ішла з аўтаматам, а немец з яе вузламі пакорна ішоў наперадзе. Ён, салдат адной з разгромленых дывізій, сланяўся па лесе, шукаў магчымасць здацца ў палон. («Совецкая Беларусь»)

*Жыццё у Гомелі паступова пачынае наладжвацца. Прыводзіцца ў парадак разбураная акупантамі гаспадарка. У Гомелі працуе млын, які меле 30 тон збожжа ў суткі, працуе 6 хлебапякарных пячэй. У поўным разгары работы па аднаўленню вадаправода, гарадской лазні. Хутка горад атрымае электрычнае асвятленне. («Совецкая Беларусь»)

*Працоўныя Чэлябінскай обласці адправілі эшалон з новагоднімі падарункамі байцам і афіцэрам Чырвонай Арміі. Паслана много прадуктаў: смажаныя гусі, куры, качкі, парасят, мёд, масла. Прадпрыемства обласці вырабілі вялікую колькасць зажыгалак, партсігараў, брытваў. Укладены пугавіцы, валёнкі, фуфайкі, віно, адэкалон. Совецкая Беларусь»)

31 декабря 1953 года

*Недавно вступила в строй Россонская электростанция. Электролинии из районного центра подведены к домам колхозников сельхозартели «Россоны». Из поселка Клястицы этого района проведена высоковольтная линия в колхоз имени Ворошилова. Здесь загорелся свет в домах крестьян, электрифицированы животноводческие фермы. («Советская Белоруссия»)

*У МТС у гэты дзень быў прызняты настрой: калектыў атрымаў працоўную перамогу – адзінаццаць трактароў былі капітальна адрамантаваны. («Чырвоная Змена»)

*Гэты юнак успамінае: а што асабіста яму даў пражыты год? Тое, што ён скончыў вячэрнюю сярэднюю школу і паступіў на завочнае аддзяленне політэхнічнага інстытута, што ён адным з першых у цэху стаў токарам-скарасніком, што ён устанавіў своеасаблівы рэкорд сярод камсамольцаў цэха па колькасці прачытаных кніг, што ён кінуў курыць, а нядаўна паступіў у канькабежныю секцыю. («Чырвоная Змена»)

31 декабря 1963 года

*Афiцыйная таблiца тыражу выйгрышаў па 9-му выпуску грашова-рэчавай латарэi 1963 года БССР. У тыражы разыграна 1.149 рэчавых i 98.851 грашовы выйгрыш на суму 150.000 рублеў… Рэчавыя выйгрышы: аўтамабiль «Масквiч», матацыкл «IЖ-56К», мотаролер «Тула-200», пральныя машыны, халадзiльнiкi, дываны, дарожкi дывановыя, жакеты жаночыя i пуловеры мужчынскiя шарсцяныя, электрабрытвы «Харкаў» i мастацкiя творы (жывапiс i графiка)… («Звязда»)

*Тысячу свiней адкармiла за год у саўгасе «Чэрыкаўскi» Краснапольскага ўпраўлення Соф’я Мiронава. Поспеху садзейнiчала механiзацыя працы на ферме, выкарыстанне вадкiх кармавых дрожжаў, антыбiётыкаў. («Чырвоная Змена»)

*Оратор рассказал о том, как правление колхоза вместе с партийной организацией строят свою работу по воспитанию людей. Теперь в сельхозартели «Правда» нет таких колхозников, которые бы плохо трудились, многие из тех, что раньше верили в бога, забыли дорогу в церковь. Сами люди предложили закрыть «божий храм». («Сельская газета»)

*Напрасно «Нью-Йорк геральд трибьюн» надеялась, что «Флора» [ураган – Прим. Авт.] вызовет крушение кубинской экономики. Этого не случилось. («Чырвоная Змена»)

31 декабря 1975 года

*С теплым чувством провожая 1975 год, мы радостно, как дорогого друга и вестника новых свершений, встречаем год 1976-й. Каждый новый год приближает нас к великой и светлой цели. У нас в руках надежный компас - марксизм-ленинизм. У нас испытанный рулевой - партия Ленина. И время работает на нас, время работает на коммунизм. С Новым годом, дорогие товарищи! («Советская Белоруссия»)

*Раиса Петровна одной из первых на комбинате стала обслуживать два станка вместо одного по норме. Отличное знание оборудования позволяет ей избегать простоев, экономить время. Так, на ликвидацию обрыва нити коренной основы она затрачивает всего 20 секунд вместо 25 по норме, обрыв нити ворсовой основы устраняет на две секунды быстрее, экономит время при смене челнока. («Советская Белоруссия»)

*Маскарадныя касцюмы з ваты, марлi, паперы – легкая здабыча для агню, калi яны не апрацаваны вогнеахоўным саставам. Прыгатаваць яго можна самiм. Для апрацоўкi аднаго касцюма неабходна 150 грамаў дыамонiю фасфату i 90 грамаў сернакiслага алюмiнiю растварыць у трох лiтрах вады. («Чырвоная Змена»)

31 декабря 1986 года

*Прочитал статью «Это говорю вам я, бывший алкоголик…» Удивляюсь позиции органов, призванных, казалось бы, заботиться прежде всего о больных людях, способствовать всему новому, прогрессивному, что ведет к излечению от алкоголизма. Я сам не стал ждать, пока у нас решится дело, поехал в Киев. Там, на ул. Подонского, 13 в хозрасчетной поликлинике работает коллега С.Л. Донской – Олег Трофимович Костюк. Воздержаться 21 день от пития (даже пива), заплатить 46 рублей за лечение, дождаться вызова по очереди – вот и все. К.И., г Марьина Горка («Советская Белоруссия»)

*Самым большим новогодним подарком для жителей 12 деревень Брагинского района, которые были эвакуированы из 30-километровой зоны Чернобыльской АЭС, стало возвращение в родные места. Слово реэвакуация в здешних местах пока непривычно в обиходе. Но каждый в деревнях Гдень, Людвиков, Ивановка, Пасека и других знает: означает оно возвращение домой. («Сельская газета»)

*«Мядзвежую паслугу» у справе жывёлагадоўлі нам аказалі і кабінетныя праектанты, якія, не ведаючы фізіялогіі малочнага статка і не прыслухоўваючыся да меркаванняў зоаветэрынарных спецыялістаў, прапанавалі ўвязці ў практыку ўтрыманне кароў на бетонных і іншых падлогах цвердым пакрыццём. А гэта — асноўная прычына захворвання кароў мастытамі і заўчаснага выбыцця са статка высокапрадуктыўнай жывёлы. («Звязда»)

31 декабря 1991 года

*Надзея — так коратка можна ахарактарызаваць пачуцці ўсіх, хто знаходзіцца ў гэтыя дні ў сталіцы РБ. Кожны добра разумее: СНД — гэта, бадай, апошняя спроба перайсці да нармальнага жыцця, увайсці ў цывілізованы свет. («Звязда»)

*У хвіліны, калі пішуцца гэтыя радкі, лідэры адзіннацацці краін у Доме знешнеэканамічных сувязей у Мінску селі за стол перамоў. А ў некалькіх кроках ад урадавай рэзідэнцыі, на Плошчы Перамогі, ля дзвярэй хлебнай крамы выстраілася даўжэзная чарга за хлебам. («Звязда»)

*Жителям Добрушского и Ветковского районов в новогодние дни придется с особой тщательностью отнестись к мерам противопожарной безопасности. Случись беда – помощи не дозовешься, ведь пожарные этой зоны со дня отпуска цен объявляют десятидневную предупредительную забастовку. В их требованиях – повышение зарплаты не менее чем в три раза». («Советская Белоруссия»)

*

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter