Выяўленчае мастацтва разам з ювелірным

Рускі мастак Міхаіл Шэмякін мае намер стварыць у Беларусі ювелірную майстэрню.
Рускі мастак Міхаіл Шэмякін мае намер стварыць у Беларусі ювелірную майстэрню.

Міхаіл Шэмякін вядомы не толькі як мастак і скульптар. У апошнія гады ён займаецца ювелірнай справай і гатовы навучаць беларускіх майстроў сакрэтам вытанчанай апрацоўкі каштоўных металаў і камянёў. Між тым, гэта даволі дарагі праект, бо акрамя майстэрства неабходны яшчэ сучаснае абсталяванне і новыя тэхналогіі. Як адзначыў мастак, без дапамогі дзяржавы стварыць такую майстэрню вельмі складана, аднак, паводле яго слоў, такая падтрымка яму абяцана.
Акрамя таго, Міхаіл Шэмякін не выключае магчымасці адкрыць у Беларусі сваю мастацкую майстэрню.

Вольга Курэйчык
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter