Выцінанкі — птушкі з Бацькаўшчыны

У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, які адзначаўся ў Дзяржаўным музеі гісторыі, літаратуры, мастацтва і культуры Алтая, дзеці атрымалі незабыўны “ўрок беларушчыны” Так склалася, што нашых суайчыннікаў на Алтаі жыве шмат, хоць некаторыя з маладзейшых ужо і не ведаюць пра свае беларускія радаводныя карані. А Свята яднання мы адзначаем штогод. Вось і сёлета ў Барнауле, у Дзяржаўным музеі гісторыі, літаратуры, мастацтва і культуры Алтая, ладзілася музейнае свята для навучэнцаў 54-й школы Барнаула, прысвечанае Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Арганізацыйныя клопаты ўзялі на сябе сумесна наша Алтайская краёвая грамадская арганізацыя “Беларускае зямляцтва на Алтаі” ды супрацоўнікі аддзела развіцця і навукова-асветніцкай работы музея.
У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, які адзначаўся ў Дзяржаўным музеі гісторыі, літаратуры, мастацтва і культуры Алтая, дзеці атрымалі незабыўны “ўрок беларушчыны”

Юным барнаульцам расказваюць пра Беларусь многія аўтэнтычныя рэчы і кнігіхТак склалася, што нашых суайчыннікаў на Алтаі жыве шмат, хоць некаторыя з маладзейшых ужо і не ведаюць пра свае беларускія радаводныя карані. А Свята яднання мы адзначаем штогод. Вось і сёлета ў Барнауле, у Дзяржаўным музеі гісторыі, літаратуры, мастацтва і культуры Алтая, ладзілася музейнае свята для навучэнцаў 54-й школы Барнаула, прысвечанае Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Арганізацыйныя клопаты ўзялі на сябе сумесна наша Алтайская краёвая грамадская арганізацыя “Беларускае зямляцтва на Алтаі” ды супрацоўнікі аддзела развіцця і навукова-асветніцкай работы музея.
На імпрэзе выступае Сафія АнтоненкаВядома ж, імпрэза ладзілася з улікам інтарэсаў юнай аўдыторыі. Падрыхтавалі прыгожую выставу — паказалі нашу Бацькаўшчыну праз творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мастацкай літаратуры. З вялікай цікавасцю вучні глядзелі фільм пра Беларусь, яе славутыя мясціны. Потым была і добра прадуманая інтэрактыўная праграма: мы знаёмілі дзяцей з гісторыяй, традыцыямі беларусаў.
Безумоўна, візітка-адметнасць кожнага народа, яе залаты скарб — гэта мова. Вось школьнікі Барнаула і атрымалі магчымасць пачуць, як гучыць беларуская гаворка. Быў наладжаны своеасаблівы майстар-клас: мы чыталі вершы, прымаўкі, прыказкі па-беларуску, а дзеці спрабавалі зразумець іх сэнс па некаторых словах, падобных да рускіх. А заадно знайсці і рускамоўныя адпаведнікі. А як цікава было дзецям адгадваць нашы загадкі! Дарэчы, юныя барнаульцы і самі спрабавалі чытаць тэксты па-беларуску, вучыліся старанна вымаўляць нашае адметнае ў (у кароткае), мяккія гукі г і ц, захоплена разглядалі маляўнічыя нацыянальныя касцюмы, кнігі ды сувеніры, прывезеныя з Беларусі.
І яшчэ занятак мы прыдумалі. Паказалі хлопчыкам і дзяўчынкам, як рабіць выцінанкі. Гэта, як вядома, адзін з самых простых і надзвычай цікавых, даступных для многіх відаў прыкладнога мастацтва. Дзеці з вялікім задавальненнем асвойвалі простыя прыёмы працы з нажніцамі ды паперай — выразалі ўзор на велікоднае яйка. На ўспамін пра нашу сустрэчу, знаёмства з Беларуссю кожны з іх і ўзяў з сабой вынік свайго першага ўрока па выцінанцы. Магчыма, нехта з бацькоў, бабуль ці дзядуль, гледзячы на такую сімвалічную рэч, і сам згадае: а ў мяне ж у родзе ёсць беларускія карані... Думаю, вось такія выцінанкі, нібы вясновыя птушкі, прынясуць некаму добрую вестку пра родную Бацькаўшчыну.
Свята наша, было бачна, спадабалася і дзецям, і дарослым, што ўдзельнічалі ў імпрэзе. Цяпер для іх далёкая Беларусь стала бліжэй.

Сафія Антоненка, старшыня праўлення грамадскай арганізацыі “Беларускае зямляцтва на Алтаі”

На здымках:
Юным барнаульцам расказваюць пра Беларусь многія аўтэнтычныя рэчы і кнігі
На імпрэзе выступае Сафія Антоненка
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter