Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Да 85-гадовага юбілею Вялікага тэатра Беларусі разгорнута выстава ў Нацыянальнай бібліятэцы

Выстава з музыкай

Адметнасць юбілею Вялікага ў тым, што святкуецца ён на розных культурных пляцоўках беларускай сталіцы. Так, у Міжнародны дзень тэатра ў Мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрылася выстава “Тэатр. Inside”. У экспазіцыі аматары тэатра ўбачылі эскізы касцюмаў і дэкарацый, сцэнічныя ўборы, афішы, постэры, тэатральную бутафорыю ды фатаграфіі – так прадстаўлена была найноўшая гісторыя Вялікага тэатра Беларусі.

Днямі ў Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава “З тых даўніх дзён ды сённяшняга часу”: да юбілею Вялікага. У экспазіцыі — 70 тэатральных афіш і плакатаў розных гадоў, якія адлюстроўваюць гісторыю тэатра. У прыватнасці, можна пабачыць афішы першага спектакля “Кармэн” Жоржа Бізэ ды першага нацыянальнага балета “Салавей” Міхаіла Крошнера. На адкрыцці выставы спявалі салісты, гучала жывая музыка.

Янка Яцкавец

Голас Радзімы № 15 (3567), субота, 21 красавіка, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter