Высоцкі і Журавель. На сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў сёння вечарам — прэм’ера.

Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр ставіць сатырычную камедыю “Бег на месцы” паводле п’есы Марка Разоўскага “Канцэрт Высоцкага ў НДІ”. Спектакль расказвае пра вялікага начальніка Ігара Мікалаевіча. У яго добры заробак, разумніца жонка, красуня каханка, замежныя камандзіроўкі. І ўсё ў жыцці мае колер вясёлкі. Але раптам у фае ўстановы, дзе працуе спадар Ігар, з’яўляецца маленечкая абвестка, якая ператварае жыццё героя ў... пекла! Іграюць вядомыя і зусім маладыя артысты, сярод якіх — заслужаны артыст Беларусі Сяргей Журавель.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter