Высокая нота Сафiйскага сабора

Сафiйскi сабор у Полацку (Вiцебская вобласць) збiрае аматараў музычнага мастацтва на ХХ Мiжнародны фестываль старажытнай i сучаснай камернай музыкi.

Адкрые iмпрэзу сiмфанiчны аркестр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii пад кiраўнiцтвам Генадзя Праваторава. Па запрашэннi тутэйшай арганiсткi Ксенii Пагарэлавай у Полацк прыедзе сусветна вядомая выканаўца з Польшчы Марыэта Кружэль-Сасноўска. Дарэчы, як паведамiла загадчыца канцэртным аддзелам Полацкага нацыянальнага гiсторыка-культурнага запаведнiка Лiлiя Емяльянава, праграма фестывалю складалася з улiкам iнтарэсаў i дзяцей, i дарослых, каб на канцэрты можна было прыходзiць усёй сям’ёй. У выкананнi музычнай капэлы “Санорус” прагучыць музычная казка “Шчаўкунчык” i опера “Кот у ботах”.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter