Высокая ацэнка

Чыноўнiк з верхатуры саiскальнiк Тарабанаў У кандыдацкай дысертацыi напорыста давёў: "Баран -- вялiкi рухавiк сусветнай музкультуры. Я пацвярджаю вынаходнiцтва сваё: Спакон вякоў для аркестрантаў барабан Рабiлi людзi з барановай шкуры..." Савет вучоных -- як гэта нядзiўна! -- Такое адкрыццё назваў звышсенсацыйным: "Шэдэўр вышэйшай пробы дысертант стварыў". На свеце гэткiх навукоўцаў небагата, -- I Тарабанава, мiнуўшы званне кандыдата, Аднагалосна залiчыў у дактары: "Ён наш i светач, i маяк..." I ўсё iшло б, вядома, так, Каб не ўмяшаўся ўсемагутны ВАК: Там прачыталi тую дысертацыю I ацанiлi: -- Не шэдэўр, а прафанацыя.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter