Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Чытаць і вывучаць Святое Пісанне цяпер магчыма на беларускай мове

Высокае слова

Сімвалічная і доўгачаканая падзея: у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прэзентавана кніга “Новы Запавет Госпада Нашага Ісуса Хрыста” на сучаснай беларускай мове. У пару 500-годдзя з часу выдання першай кнігі Бібліі Францыскам Скарынам такі праект — надзвычай актуальны. Арганізавалі ж прэзентацыю, у якой паўдзельнічаў і Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Выдавецкі савет Беларускай Праваслаўнай Царквы і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Вядома ж, былі раней спробы перакласці Новы Запавет на сучасную беларускую мову. Аднак ніводзін з тых перакладаў не мог лічыцца афіцыйным: яны былі аўтарскімі, не заўсёды адпавядалі нормам сучаснай беларускай мовы і царкоўнай тэрміналогіі. Прэзентаванае ж выданне — вынік саборнай перакладчыцкай дзейнасці членаў Біблейскай камісіі БПЦ у супрацы з Біблейскім таварыствам у Беларусі. Пераклад рабіўся са старажытнагрэчаскага тэксту, які ўжываецца ў праваслаўнай царкве. Біблейская камісія ўлічвала ранейшыя спробы перакладу Святога Пісання на беларускую мову. Выкарыстоўваліся й пераклады Бібліі на рускую, украінскую, польскую, англійскую ды іншыя мовы.

Выдадзена кніга “Новага Запавету” тыражом 6 тысяч экзэмпляраў.

Голас Радзімы № 45 (3549), чацвер, 30 лістапада, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter