Выручка падвоiцца

Непазнавальным становiцца харчовы магазiн каля вялiкай дарогi на ўскраiне Докшыц...

Непазнавальным становiцца харчовы магазiн каля вялiкай дарогi на ўскраiне райцэнтра. Многiя падарожнiкi, транзiтныя фуры абавязкова прытарможваюць на выездзе з Докшыц, калi трымаюць курс на Глыбокае цi Полацк. Ды i як не спынiцца, калi магазiн, як тая лялечка, увесь абноўкамi свецiцца!

I ў само памяшканне зайсцi не сорамна. Нядаўна тут устанавiлi новае халадзiльнае абсталяванне. А таму i ў летнюю спёку можна захаваць, у лепшым выглядзе прапанаваць пакуп-нiкам самыя адмысловыя харчовыя тавары.

Калi да рэканструкцыi кааператыўны магазiн даваў па 40—50 мiльёнаў рублёў у месяц, то цяпер ёсць магчымасць падвоiць грашовую выручку. Галоўным чынам за кошт павелiчэння асартыменту тавараў, прывабнасцi iх у абноўленым iнтэр’еры.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter