Выручаюць вяскоўцаў камунальныя прадпрыемствы

“На зажынках, бывала, дзеўкi заспяваюць “Добры дзень, нiўка, ядронае жыта!”, над возерам далёка чуваць... А ў мяне сэрца балiць — калi яшчэ дойдзе чарга да маёй палоскi. Бывала, i колас напалову абсыпецца... Цяпер мы спакойныя, ведаем: прыйдзе камбайн, па парадку ўсе надзелы абмалоцiць, тут жа бухгалтарка з квiтанцыямi, разлiк на месцы. Куды таннейшыя сталi паслугi”. (З расказа Настассi Прохараўны Шакута.) “Мне дровы спатрэбiлiся, вясна ж зацяжная была, халодная. А я iнвалiд вайны па зроку, нават пазванiць лiшнi раз праблема — кагосьцi трэба прасiць набраць нумар. Але патэлефанаваў у сельсавет, на гэтым мае турботы i скончылiся. Завезлi дровы i iншым ветеранам...” (З расказа ветэрана Вялiкай Айчыннай вайны Леанiда Аляксеевiча Дальчанiна.)

“На зажынках, бывала, дзеўкi заспяваюць “Добры дзень, нiўка, ядронае жыта!”, над возерам далёка чуваць... А ў мяне сэрца балiць — калi яшчэ дойдзе чарга да маёй палоскi. Бывала, i колас напалову абсыпецца... Цяпер мы спакойныя, ведаем: прыйдзе камбайн, па парадку ўсе надзелы абмалоцiць, тут жа бухгалтарка з квiтанцыямi, разлiк на месцы. Куды таннейшыя сталi паслугi”. (З расказа Настассi Прохараўны Шакута.) “Мне дровы спатрэбiлiся, вясна ж зацяжная была, халодная. А я iнвалiд вайны па зроку, нават пазванiць лiшнi раз праблема — кагосьцi трэба прасiць набраць нумар. Але патэлефанаваў у сельсавет, на гэтым мае турботы i скончылiся. Завезлi дровы i iншым ветеранам...” (З расказа ветэрана Вялiкай Айчыннай вайны Леанiда Аляксеевiча Дальчанiна.)

На прыём да губернатара Вiцебскай вобласцi ў Лепелi прыйшлi вяскоўцы з Пышна прасiць новы трактар для сельсавецкай брыгады. Сельсавет немалы, жыхары мясцовых вёсак — гаспадары, руплiўцы, а вось прысядзiбныя ўчасткi апрацаваць сiл не хапае. Уладзiмiр Паўлавiч Андрэйчанка падтрымаў “хадакоў”: слушная просьба! I сёння новенькi трактар, набыты па лiзiнгу, ужо працуе на надзелах вяскоўцаў.
Гэта раней даводзiлася людзям абiваць парогi i без таго заклапочаных звыш меры кiраўнiкоў гаспадарак: то трактар прасiць — дроў прывезцi, то каня з фермы — агарод заараць, то камбайн — абмалацiць ураджай... Сёння звяртаюцца ў сельсаветы: ужо колькi гадоў у многiх з iх дзейнiчаюць механiзаваныя брыгады i звёны па аказаннi дапамогi насельнiцтву. Па вобласцi iх больш за паўсотнi. Збор малака таксама перадалi ў сельсавецкае ведамства, i аказалася, што пры дакладнай, прадуманай арганiзацыi ёсць магчымасць зарабiць грошы. Каб iх пусцiць зноў жа на карысныя для людзей справы.
Так нарадзiлася iдэя стварыць самастойныя прадпрыемствы, якiя б за разумную плату дапамагалi вяскоўцам управiцца на ўласных надзелах i падвор’ях, аказвалi шырокi спектр паслуг, у якiх вяскоўцы маюць патрэбу.
Летась з’явiлася першае на Вiцебшчыне камунальнае унiтарнае прадпрыемства “Наш клопат”, створанае ў Студзёнкаўскiм сельсавеце Сенненскага раёна. Следам, ужо сёлета, КУП “Камень-аграсервiс” атрымаў самастойны юрыдычны статус у Каменскiм сельсавеце Лепельскага раёна.
Усе гэтыя прадпрыемствы, брыгады i звёны ствараюцца i працуюць для таго, каб не засталiся вяскоўцы адзiн на адзiн са сваiмi праблемамi, каб аказаць iм неабходную дапамогу i забяспечыць годнае жыццё нават у самай глухой глыбiнцы. З сёлетняга года для такiх прадпрыемстваў прадугледжаны льготы па ўплаце падаткаў, а значыць, з’явiлася магчымасць зрабiць паслугi для вяскоўцаў больш таннымi.
— Людзi звяртаюцца штодзень, — расказвае старшыня Каменскага сельсавета Мiкалай Сiнiцын. — Наша прадпрыемства аказвае шырокi пералiк паслуг. Маем тры камбайны, два трактары, навясное i прычапное абсталяванне i iнвентар. Зарабляем грошы, хоць i невялiкiя, бо асноўная задача ўсё ж такi сацыяльная — аказаць дапамогу вяскоўцам. Заробленыя летась тры мiльёны рублёў змаглi накiраваць на добраўпарадкаванне населеных пунктаў. Купляем за свае грошы iнвентар, запчасткi, гаруча-змазачныя матэрыялы.
Сёння Каменскi сельсавет адзiн з лiдэраў у Лепельскiм раёне па закупках малака ад насельнiцтва. Калi з пачатку стварэння гаспадарча-разлiковай брыгады, на базе якой i з’явiлася КУП, у 2002 годзе было сабрана з уласных падвор’яў па 890 лiтраў малака на карову, то ў 2004-м — па 2300. У штаце сельсавецкага прадпрыемства 10 малаказборшчыкаў, механiзатары, рознарабочыя. На перыяд жнiва часова запрашаюць яшчэ аднаго камбайнера.

Раней калгасныя камбайны на-кiроўвалiся на сялянскiя надзелы пасля завяршэння ўборачных работ у гаспадарках. Цяпер сельсавет мае магчымасць своечасова i аператыўна дапамагчы не толькi ўладальнiкам уласных падворкаў, але i мясцовай гаспадарцы: у мiнулым годзе сельсавецкi механiзатар 62 днi адпрацаваў у СПК “Ладасна”, зiмой дастаўляў кармы на грамадскiя фермы, парупiўся i сёлета на веснавых палетках.
— Абавязкова будзем расшырацца, — дзелiцца планамi Мiкалай Мiкалаевiч. — Атрымаем лiцэнзiю i возьмем на сябе ветэрынарнае абслугоўванне жывёлы, якую ўтрымлiваюць гаспадары. Будзем рамантаваць печы i электраправодку. Людзi самi падкажуць, у якiх паслугах маюць патрэбу.
I ў Студзёнцы на Сенненшчыне сур’ёзна думаюць над пашырэннем сферы паслуг. У КУП “Наш клопат” нядрэнная матэрыяльная база: чатыры трактары, тры камбайны, бульбакапалка, дзве бензапiлы, прычапны i навясны iнвентар. У калектыве каля 20 работнiкаў: малаказборшчыкi, механiзатары, лабаранты, рознарабочыя... Ёсць свой малакапрыёмны пункт з халадзiльнай устаноўкай i абсталяваннем для правядзення аналiзаў. Нават iмкнуцца дапамагаць збiраць малако ад насельнiцтва ў суседнiх вёсках iншых сельсаветаў.
Пачынаюць тут укараняць новыя паслугi: догляд пашы, рамонт печаў i электраправодкi, прыём заказаў на сталярныя вырабы на сваёй пiлараме.
Сёння КУП “Наш клопат” дапамагае вяскоўцам нарыхтоўваць дровы, кармы, убiраць ураджай, рамантуе агароджы i калодзежы, апрацоўвае зямлю. За мiнулы год насельнiцтву было аказана паслуг амаль на 40 мiльёнаў рублёў: апрацавана больш за 300 прысядзiбных участкаў, сабрана 871,6 тоны малака — плюс да папярэдняга года склаў 67 тон. На тэрыторыi Студзёнкаўскага сельсавета 47 населеных пунктаў, 925 сялянскiх падвор’яў, дзе ўтрымлiваецца толькi кароў каля 500, а яшчэ конi, свiннi, iншая жыўнасць. Тут пражываюць больш за дзве тысячы чалавек, з якiх звыш 760 пенсiянераў. А яшчэ 156 адзiнокiх старых, 32 ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны, 10 iнвалiдаў, 49 — мнагадзетных сем’яў... Гэта якраз тая катэгорыя грамадзян, якiя ў першую чаргу маюць патрэбу ў паслугах “Нашага клопату”. Увогуле ж, кожны сельскi жыхар за параўнальна невялiкую плату можа атрымаць iстотную дапамогу ў вядзеннi асабiстай падсобнай гаспадаркi i ў апрацоўцы зямлi, забеспячэннi iншых патрэб.
А ў гiсторыi станаўлення такой брыгады ў Слаўнаўскiм сельскiм Савеце Талачынскага раёна ёсць нават выхаваўчы момант. З 20 красавiка 2001 года мясцовыя гаспадаркi перадалi сельсавету ўсе клопаты по збору малака ад насельнiцтва. На баланс мясцовай улады паставiлi сем коней, збрую, неабходнае абсталяванне.
Самае галоўнае, i малаказборшчыкаў, i гаспадароў уласных падворкаў пераканалi ў выгадзе здаваць толькi якаснае малако. Вось тут i была задзейнiчана выхаваўчая “зброя”.
— Нi адзiн гаспадар не будзе трымаць карову, ад якой няма пэўнай аддачы, — расказвае старшыня сельсавета Валянцiна Снапкова. — Але ж некаторыя ўмудралiся, як паказалi выбарачныя аналiзы, здаваць дзяржаве малако ледзь не папалам з вадой. Я тады спытала ў малаказборшчыкаў: хiба вам падабаецца грузiць ваду i атрымлiваць капейкi за вашу працу? Зацiкавiлi iх матэрыяльна, распрацавалi спецыяльную шкалу аплаты ў залежнасцi ад якасцi прынятага ў насельнiцтва малака. Але з некаторымi гаспадарамi давялося “паваяваць”. I нават прымянiць жорсткiя меры.
— Калi аналiз паказваў, што малако мае нiзкi працэнт тлустасцi, яго проста не бралi. Прычым не толькi ў дзень правядзення аналiзу, але i наступныя 10 дзён, — успамiнае Валянцiна Iванаўна. — Акрамя таго, рабiлi пераразлiк аплаты за малако, здадзенае за 10 папярэднiх дзён, нават калi яно было i якаснае. Людзi сварылiся, званiлi мне ў сельсавет, скардзiлiся начальству... Потым зразумелi, што гэта справядлiва: папаўся адзiн раз на нядобрасумленнасцi, веры табе няма. Гэта навука...
Працэс памяншэння пагалоўя жывёлы на сельскiх падворках пакуль аб’ектыўны: насельнiцтва ў вёсках скарачаецца. Але прынятая ў рэспублiцы праграма адраджэння вёскi, несумненна, прыцягне маладыя сiлы ў глыбiнку, дзе ствараюцца годныя ўмовы для пражывання, для таго, каб на зямлi было выгадна працаваць, трымаць жывёлу i мець аддачу. Сваю ролю пры гэтым адыгрываюць прадпрыемствы, брыгады, звёны, створаныя пры сельсаветах. Вопыт лепшых з iх вывучаецца, абагульняецца, становiцца здабыткам усiх. I абласны Савет дэпутатаў, i аблвыкакам, i раённая вертыкаль заўсёды падтрымлiваюць сапраўдных гаспадароў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter