Выразныя прыкметы сяброўства

Кітайска-беларускі цэнтр культурных абменаў “Тун Фу” адкрыўся ў Пекіне.
Кітайска-беларускі цэнтр культурных абменаў “Тун Фу” адкрыўся ў Пекіне.

У бліжэйшы час плануецца стварэнне Інтэрнэт-сайта цэнтра “Тун Фу” — першай у Пекіне грамадскай арганізацыі такога роду, якая створана дзеля развіцця адносін сяброўства і супрацоўніцтва з замежнай краінай: цэнтр будзе дапамагаць усталяванню кантактаў у адукацыйнай, культурнай, турыстычнай і навукова-тэхнічнай сферах.

Варта адзначыць, што цэнтр “Тун Фу” створаны сумеснымі намаганнямі пасольства Рэспублікі Беларусь у КНР, былога пасла Кітая ў Беларусі Юй Чжэньцы і Пекінскай гандлёвай кампаніі “Мінск”. Дарэчы, дырэктарам цэнтра выбрана кіраўнік гэтай кампаніі Тун Фулай. А спадар Юй Чжэньцы стаў ганаровым дырэктарам. Ён, дарэчы, адзіны з замежных дыпламатаў, хто ўзнагароджаны беларускім ордэнам Пашаны.

Васіль Харытонаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter