Выратавальны круг для банкрутаў

Прайшоў год з часу падпiсання Прэзiдэнтам Указа № 138 аб аздараўленнi i рэфармаваннi стратных сельгаспрадпрыемстваў. Ход яго выканання нядаўна разглядаўся на чарговай сесii Вiцебскага аблвыканкома. Ужо ў трэцi раз на працягу мiнулага i сёлетняга гадоў. Праблема знаходзiцца на пiльным i нават асобым кантролi мясцовай улады, звярнуў увагу кiраўнiк вобласцi Уладзiмiр Андрэйчанка.
Прайшоў год з часу падпiсання Прэзiдэнтам Указа № 138 аб аздараўленнi i рэфармаваннi стратных сельгаспрадпрыемстваў. Ход яго выканання нядаўна разглядаўся на чарговай сесii Вiцебскага аблвыканкома. Ужо ў трэцi раз на працягу мiнулага i сёлетняга гадоў. Праблема знаходзiцца на пiльным i нават асобым кантролi мясцовай улады, звярнуў увагу кiраўнiк вобласцi Уладзiмiр Андрэйчанка. Цягнуць: адны — быка за рогi, а другiя – гуму Захавалiся ў блакноце за-пiсы паўгадовай даўнасцi па гэтай тэме. Для некалькiх дзесяткаў безнадзейных “тапельцаў” абласная ўлада тады прапанавала своеасаблiвы выратавальны круг. Прасцей кажучы, былi вызначаны iнвестары з лiку гарадскiх прадпрыемстваў i салiдных структур розных форм уласнасцi, якiя маюць не толькi грошы, а яшчэ i адпаведны ўзровень менеджменту. Старшыня Вiцебскага аблсельгасхарчу Леанiд Пляшко назваў мноства прыкладаў будаўнiцтва новых узаемаадносiн памiж горадам i вёскай. Прычым не ў форме славутага саюза “сярпа i молата” эпохi развiтога сацыялiзму. Сённяшняя мадэль шэфства горада над адстаючымi сельгаспрадпрыемствамi зусiм iншая. У якасцi прыкладу дэманстравалася ўзаемадзеянне калектываў Вiцебскага аблдарбуда з сельгаспрадпрыемствам “Кляўцы” Лёзненскага раёна. Яшчэ больш красамоўным атрымаўся вынiк iнiцыятывы РУПП “Вiцебск-аблгаз” з далучэннем да сваiх структур СПК “Мазалава” Вiцебскага раёна. Купленыя газавiкамi два сучасныя зернеўборачныя камбайны пас-пелi тады ўбраць хлеб-2004. Шэсць новенькiх трактароў МТЗ таксама расставiлi на патрэбных вытворчых участках. Было пераведзена на газ сушыльнае абсталяванне. Не менш актыўна “газавыя” iнвестыцыi праявiлiся ў рамонце былой калгаснай канторы. Непазнавальным зрабiўся забруджаны, дабiты да ручкi машынны двор... А ў далёкiм ад Вiцебска Верхнядзвiнскiм раёне сапраўдны “рэвалюцыйны пераварот” на палях i фермах зрабiлi наваполацкiя нафтаперапрацоўшчыкi. Як кажуць у народзе, дужыя хлопцы з ААТ “Нафтан” смела ўзялi быка за рогi: закупiлi для Верхнядзвiнскага раёна два дзесяткi трактароў МТЗ самых сучасных мадыфiкацый, каля трох дзесяткаў плугоў да iх, iншы прычапны iнвентар... Атрымаўся моцны механiзаваны атрад, якi паспрыяе развiццю агратэхналогiй ва ўсiм раёне. Нехта запярэчыць: дык нафтаперапрацоўшчыкi, газавiкi, дарожнiкi i iм падобныя – заможныя, а iншым прамыслоўцам хоць бы са сваiмi праблемамi разабрацца. Яшчэ паўгода назад кiраўнiцтва паўночнага рэгiёна дастаткова цярплiва ставiлася да такога роду крытыканаў i сузiраль-нiкаў. I многiя не ўспрыялi трывожнае разважанне Леанiда Пляшко аб тым, што кожны селянiн дае работу для 4—5 гараджан. Лепей адзiн раз пабачыць... I тут зусiм да месца аказаўся добра правераны i не старэючы старажытны народны практыкум: лепей адзiн раз пабачыць, чым сто разоў пачуць. Вось чаму трэцяе па лiку пасяджэнне вiцебскага аблвыканкома па выкананнi ўказа Прэзiдэнта прайшло днямi не толькi на асфальце, але i непасрэдна ў гаспадарках. Ужо на пад’ездзе ў сельскi цэх шматлiкiх гасцей сустракае бетонная стэла з яркай шыльдай: “Производственный сельскохозяйственный участок “Мазолово” филиала “Витебскгаз”. Сам генеральны дырэктар РУПП “Вiцебск-аблгаз” Пётр Шэршань яскрава прадэманстраваў, як былы калгас-банкрут паступова ператвараецца ў дзеяздольную вытворчасць. Мяркуйце самi: газавiкi далучылi да сябе былы калгас з ураджайнасцю зерневых 9 цэнтнераў з гектара i сярэднясутачнымi надоямi малака ад каровы ў... тры лiтры. “Як у казы”, — нехта з’едлiва заўважыў. Замест працы i дысцыплiны – п’янства i крадзяжы рэшткаў грамадскай уласнасцi. Газавiкi рашуча ўзялiся за навядзенне парадку. За мiнулы год высокiмi бетоннымi плiтамi абгарадзiлi механiчныя майстэрнi. Капiтальна адрамантавалi малочнатаварную ферму на 200 рагуль. Два мiльярды рублёў затрацiлi толькi на набыццё новай сельгастэхнiкi. А ўсяго на “вясковы цэх” выдаткавана ўжо звыш трох мiльярдаў рублёў iнвестыцый. Станоўчыя зрухi даюцца нялёгка. Перш за ўсё трэба пераламаць спажывецкiя настроi, бязладнасць цi прамое марнатраўства сярод былых калгаснiкаў. Якiм чынам? I пакараннем, i выхаваннем, i матэрыяльнай зацiкаўленасцю. Адпетых алкаголiкаў пралячылi ад страшнай хваробы. Дысцыплiнаваныя атрымлiваюць прыстойную для вёскi зарплату i не нарадуюцца, што трапiлi пад дах ”Вiцебскгаза”. Замест “коз” на ферме “Мазалава” з’явiлiся каровы. Нават у зыход стойлавага ўтрымання ад кожнай штодня атрымлiваюць да дзесяцi кiлаграмаў малака. Неўзабаве ў газавым “вясковым цэху” пачнецца пасяўная. Памятаеце, якая дасталася спадчына ў раслiнаводстве? I смех, i грэх: ажно 9 цэнтнераў зерневых з гектара. Альбо збiралi столькi, колькi i сеялi. Цяпер “новыя” мазалаўцы замахнулiся на 40 цэнтнераў. I дасягнуць гэтага рэальна – абнавiлася сельгастэхнiка, у дастатку набылi насення, гаруча-змазачных матэрыялаў i ўгнаенняў. Адпрацоўваюцца ў дэталях стратэгiя i тактыка, аптымальна расстаўляюцца кадры для ўзорнага правядзення пасяўной. А значыць, ёсць надзея, што пасеянае прарасце ў прамым i пераносным сэнсе. Каб вёска працягвала жыць. Разам з горадам.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter