Вырастуць новыя чэмпiёны.

У рэспублiцы сёлета завершыцца будаўнiцтва 32 новых аб’ектаў адукацыi. Дзесяць школ-новабудоўляў прымуць вучняў ужо 1 верасня.

У рэспублiцы сёлета завершыцца будаўнiцтва 32 новых аб’ектаў адукацыi. Дзесяць школ-новабудоўляў прымуць вучняў ужо 1 верасня.

Сёмая школа ў Смаргонi — адна з iх. 1 верасня ў яе сценах упершыню прагучыць званок для 900 юных смаргонцаў.  Будавалi яе больш за дзесяць гадоў, узводзячы памяшканне паэтапна. У адным з карпусоў пачатковая школа працавала ўжо некалькi гадоў, а зараз сёмая стане сярэдняй, хоць i не зусiм звычайнай. Новая ўстанова адукацыi набудзе фiзкультурна-аздараўленчы ўхiл. У наноў пабудаваным памяшканнi ёсць трэнажорная зала з самым сучасным абсталяваннем, дзве спартыўныя залы, па тры валейбольныя i баскетбольныя пляцоўкi, кабiнеты рытмiкi i танцаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter