Выпрабаванне агнём. І часам…

Міжнародны пленэр па кераміцы “Арт-Жыжаль” сёлета ладзіўся ў дзясяты разСакрэтаў у майстроў-керамістаў шмат. Тварэнні іх папярэднікаў з глыбінь тысячагоддзяў даносяць падказкі: як жылі, у што верылі продкі. А вы бачылі невялічкага глінянага коніка (навуковая назва артэфакта: Гліняная культавая фігурка каня з гарадзішча Гарошкаў), знойдзенага археолагамі пад час раскопак на адным з гарадзішчаў на Палессі? Невялічкі драбок са скарбаў так званай мілаградскай археалагічнай культуры. Назву яна атрымала па адным з помнікаў — гарадзішчы ля вёскі Мілаграды ў Рэчыцкім раёне. Пісьменнік Уладзімір Ліпскі, ураджэнец тамтэйшых мясцін, напісаў цікавы твор “Мілаградскі конік”, надрукаваны сёлета ў часопісе “Маладосць”. Расказваў: натхніўся тварэннем старажытнага кераміста з берагоў роднага і Уладзіміру Сцяпанавічу Дняпра. Увогуле ж вядома каля 300 помнікаў археалогіі мілаградскага насельніцтва, што жыло за тысячу гадоў да нашай эры.
Міжнародны пленэр па кераміцы “Арт-Жыжаль” сёлета ладзіўся ў дзясяты раз

Розныя стылі, фарбы, майстры – гэта і ёсць пленэр “Арт-Жыжаль”Сакрэтаў у майстроў-керамістаў шмат. Тварэнні іх папярэднікаў з глыбінь тысячагоддзяў даносяць падказкі: як жылі, у што верылі продкі. А вы бачылі невялічкага глінянага коніка (навуковая назва артэфакта: Гліняная культавая фігурка каня з гарадзішча Гарошкаў), знойдзенага археолагамі пад час раскопак на адным з гарадзішчаў на Палессі? Невялічкі драбок са скарбаў так званай мілаградскай археалагічнай культуры. Назву яна атрымала па адным з помнікаў — гарадзішчы ля вёскі Мілаграды ў Рэчыцкім раёне. Пісьменнік Уладзімір Ліпскі, ураджэнец тамтэйшых мясцін, напісаў цікавы твор “Мілаградскі конік”, надрукаваны сёлета ў часопісе “Маладосць”. Расказваў: натхніўся тварэннем старажытнага кераміста з берагоў роднага і Уладзіміру Сцяпанавічу Дняпра. Увогуле ж вядома каля 300 помнікаў археалогіі мілаградскага насельніцтва, што жыло за тысячу гадоў да нашай эры.
Археолагі чытаюць кераміку, нібы кнігі, атаесамляюць “мілаградцаў” з неўрамі Герадота. А што могуць расказаць вырабы з гліны? “Адметная асаблiвасць мілаградскай культуры — керамічны посуд яйка- і шарападобнай формы з прамым альбо крыху адагнутым вонкі венчыкам, або паўсферычны посуд без венчыка. Тыповая арнаментацыя посуду: па венчыку, шыйцы або плечыку — круглыя ямкамі, насечкі, “жамчужыны” — такія нюансы апісваюць спецыялісты.
Маючы справу з першароднай глінай і высокай стыхіяй агню, непаўторную сучасную культуру ствараюць і сённяшнія майстры-керамісты. Чалавек моцны, нібы загартаваная кераміка, і ў той жа час асветлены агнём любові да нялёгкай справы — Валерый Калтыгін, старшыня Бабруйскай гарадской суполкі Беларускага саюза мастакоў, арганізатар і кіраўнік міжнародных пленэраў па кераміцы “Арт-Жыжаль”. Гэта дзякуючы яму, яго сябрам-паплечнікам з 2003 года ля жывапіснага берага Чыгірынскага вадасховішча штогод улетку ладзяцца пленэры. Дапамагаюць энтузіястам найперш Бабруйскі гарвыканкам, Магілёўскі аблвыканкам, а таксама Бабруйскі мастацкі музей імя Георгія Паплаўскага і, вядома ж, бабруйская суполка Саюза мастакоў. Спрадвечнае беларускае слова Жыжаль (а гэта язычніцкі бог хатняга, гаспадарчага агню) ведаюць ужо ў дзясятках краін, бо ўдзельнікамі пленэру былі керамісты як з Беларусі, так і з Расіі, Украіны, Малдовы, Літвы, Латвіі, Польшчы, Балгарыі. Прыязджалі і з больш далёкіх: Вялікабрытаніі, Германіі, Ісландыі, Турцыі, Румыніі, Францыі, Венесуэлы, Казахстана, Азербайджана. “Міжнародны пленэр па кераміцы “Арт-Жыжаль” — гэта асаблівы свет мастацтва, — лічыць Валерый Калтыгін. — Гэта бесперапынны творчы працэс у прыродным асяроддзі, дзе керамісты маюць магчымасць выпрабаваць сябе, паяднацца ў творчасці з агнём-стваральнікам”.
Па выніках пленэраў цяпер ладзяцца выставы. Адна з іх, пад назвай “Рэтраспектыва”, нядаўна праходзіла ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Ёсць нагода згадаць не толькі пра адметны шлях самога “Арт-Жыжаля”, агонь якога асвятляе душы дзясяткаў майстроў з розных краін. Гэта добры напамін і пра наш Мілаград, “жамчужыны”. А таксама Герадота, неўраў — і скіфаў, з якімі, кажуць, “мілаградцы” мелі цесныя стасункі. Пра тое, дарэчы, таксама старажытныя “чарапкі” расказалі...

Іван Ждановіч

На здымку:
Розныя стылі, фарбы, майстры – гэта і ёсць пленэр “Арт-Жыжаль”
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter