Вынаходнiк з глыбiнкi

Адзiн з самых цiкавых экспанатаў на выставе ў Рэспублiканскiм Доме тэхнiчнай творчасцi — аўтамабiль пад назвай “Смоўж”. Яго змайстравалi за тры гады хлапчукi з Мыслевiцкай базавай школы Маладзечанскага раёна пад кiраўнiцтвам настаўнiка Аляксандра Цярэшкi. Аўтамабiль — унiкальны. Калi настаўнiк з вучнямi выпрабоўвалi яго на аўтадарогах, пешаходы спынялiся, а вадзiцелi прыцiшалi ход, каб лепш разглядзець цуд-тэхнiку. I вельмi здзiўлялiся, бо не бачылi руля...

Адзiн з самых цiкавых экспанатаў на выставе ў Рэспублiканскiм Доме тэхнiчнай творчасцi — аўтамабiль пад назвай “Смоўж”. Яго змайстравалi за тры гады хлапчукi з Мыслевiцкай базавай школы Маладзечанскага раёна пад кiраўнiцтвам настаўнiка Аляксандра Цярэшкi. Аўтамабiль — унiкальны. Калi настаўнiк з вучнямi выпрабоўвалi яго на аўтадарогах, пешаходы спынялiся, а вадзiцелi прыцiшалi ход, каб лепш разглядзець цуд-тэхнiку. I вельмi здзiўлялiся, бо не бачылi руля...

— Уся “изюминка” ў тым, што ў нашай машыне выкарыстаны вузлы з пяцi транспартных сродкаў: “Запарожца”, “iнвалiдкi”, мiнскага матацыкла (ад яго “Смаўжу” дастаўся рухавiк), мотаролера i, нарэшце, веласiпеда. Прыступаючы да яе стварэння, я паставiў перад сабой чатыры задачы: каб была арыгiнальная канструкцыя, каб гэты транспартны сродак падыходзiў для любога ўзросту, каб яго маса была мiнiмальнай i, нарэшце, каб выкарыстоўвалiся новыя тэхналогii, — расказавае Аляксандр Цярэшка. — Яшчэ адно “ноу-хау” — у “Смаўжа” няма руля, упраўленне нажное, як у самалёце (дарэчы, Цярэшка пачынаў вучыцца ў Вышэйшым ваенным авiяцыйным iнжынерным вучылiшчы ў Латвii, затым скончыў тэхналагiчны унiверсiтэт). Газаваць i тармазiць трэба левай рукой з дапамогай “джойсцiка”. Правай пераключаюцца перадачы, выцiскаецца счапленне. Верх адкрыты, як у кабрыялета. Па габарытах машына напамiнае нешта сярэдняе памiж картынгам i багi.
Аляксандр Мiкалаевiч сцвярджае, што кiраваць гэтым аўтамабiлем надзвычай проста. Усе хлопцы з гуртка, з 4-га па 9-ы клас, накручвалi кругi па школьным стадыёне i былi ў захапленнi. “Смоўж” можа ехаць 60—65 кiламетраў у гадзiну, хаця для спартыўных машын гэта нямнога. Машына з’яўляецца рабочай, закончанай версiяй i ўпаўне падыходзiць для язды па горадзе. Так што не здзiўляйцеся, калi з цягам часу ўбачыце на вулiцы цi перакрыжаваннi незвычайную машыну колеру сiнi металiк. Ведайце: гэта i ёсць ўвасобленая ў жыццё фантазiя настаўнiка Мыслевiцкай школы, якога ўсе тут называюць не iнакш, як “наш Кулiбiн”.
А настаўнiк са сваiмi вучнямi ўжо мудруюць над мадэллю буйнагабарытнага самалёта “Лайцiнг”, размах крылаў якога будзе каля двух метраў. Праца калектыўная — кожны робiць свой вузел. У планах — змайстраваць мiнi-трактар для апрацоўкi школьнага прысядзiбнага ўчастка. Нямала i iншых цiкавых задумак, якiя, нiбы пчолы ў вуллi, раяцца ў галаве Аляксандра Мiкалаевiча.
У настаўнiцкай мы палюбавалiся на карцiну, якую намаляваў усё той жа Цярэшка. А калегi расказалi, як здорава ён iмiтуе галасы вядомых палiтычных дзеячаў — напрактыкаваўся, удзельнiчаючы ва унiверсiтэцкай камандзе КВЗ...
Усё ж такi праўду кажуць: калi чалавек таленавiты, дык гэта праяўляецца ва ўсiм, за што б ён нi ўзяўся...
На 50 метрах жылой плошчы сваёй стандартнай двухпакаёвай кватэры, што знаходзiцца ў адной са старых пяцiпавярховак на вулiцы Б.Хмяльнiцкага ў Маладзечне, настаўнiк фiзiкi i фiзвыхавання Мыслевiцкай базавай школы Аляксандр Мiкалаевiч Цярэшка стварыў музей i казку, якiя адлюстроўваюць жыццёвую фiласофiю i шматлiкiя рознабаковыя iнтарэсы яе гаспадара. Ён з дзяцiнства захапляўся кiтайскай культурай, нават мову спрабаваў вывучаць, перачытаў безлiч кнiг, пераглядзеў мноства кiнафiльмаў. Нярэдка, праглядаючы чарговую вiдэакасету, спыняў яе i браў у рукi аловак, каб намаляваць арнамент цi нейкi цiкавы элемент iнтэр’ера, якi яму спадабаўся. А яшчэ, ходзячы па магазiнах, мог купiць некалькi метраў залацiстай тасьмы, шпалеры цi тканiну, якiя, цвёрда ведаў, абавязкова яму спатрэбяцца. Бо ў галаве ўжо выстройваўся праект асноўнага пакоя кватэры, якi два гады ствараў штрых за штрыхом.
Усе будматэрыялы, якiя выкарыстоўваў Цярэшка для аддзелкi, — экалагiчна чыстыя. I ўсе яны даступныя. Колеравая гама кiтайскага пакою таксама сiмвалiчная. Блакiтны — колер неба i вады; чырвоны сiмвалiзуе агонь, а значыць, i жыццё; жоўты — сонца; чорны i белы — дзень i ноч.
А закончылася наша знаёмства з кiтайскiм домiкам i яго жыхарамi чайнай цырымонiяй. Чай мы пiлi кiтайскi — зялёны, завараны па ўсiх правiлах i без цукру. Аляксандр Мiкалаевiч прачытаў нам пра яго цэлы трактат: дзе купляць, як заварваць, у чым яго карысць для здароўя. Сям’я Цярэшкаў ужо гадоў восем п’е толькi зялёны чай.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter