Вынікі паводле перамоваў

Восенню плануецца стварыць сумесныя беларуска-венесуэльскія прадпрыемствы з удзелам БелАЗа, Мінскіх трактарнага і аўтамабільнага заводаў па вытворчасці трактароў, кар’ерных самазвалаў і грузавых аўтамабіляў з іх наступнай рэалізацыяй на рынках Лацінскай Амерыкі.

Такі адзін з вынікаў афіцыйнага візіту ў Венесуэлу ўрадавай дэлегацыі на чале з Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі Беларусі Віктарам Шэйманам.

Як адзначылі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі, ужо ў бліжэйшы час Мінскі трактарны завод пачне адгрузку ў Венесуэлу першай партыі трактараў колькасцю 15 штук, а Мінскі аўтамабільны завод —цягачоў. Да канца бягучага года ў Венесуэлу Мінскі аўтамабільны завод паставіць яшчэ 25 аўтамабіляў, а Беларускі аўтамабільны завод — чатыры кар’ерных самазвалы груза-пад’ёмнасцю 30 і 180 тон.

Вольга Карнеева
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter