Выхаванне грамадства — справа агульная. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы кіраўнікоў рэспубліканскіх рэлігійных аб’яднанняў з намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімірам Патупчыкам.

У сустрэчы, паведамляе БелТА, прынялі ўдзел архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч, а таксама кіраўнікі і прадстаўнікі рэлігійных аб’яднанняў іудзейскай, мусульманскай, стараверскай і пратэстанцкіх канфесій і рэлігійных напрамкаў.

У сустрэчы, паведамляе БелТА, прынялі ўдзел архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч, а таксама кіраўнікі і прадстаўнікі рэлігійных аб’яднанняў іудзейскай, мусульманскай, стараверскай і пратэстанцкіх канфесій і рэлігійных напрамкаў.

У Беларусі створаны і дзейсна працуе механізм узаемадзеяння дзяржаўных органаў і канфесій, які павінен садзейнічаць вырашэнню актуальных праблем нашага грамадства, выхаванню здаровай нацыі, адзначыў віцэ-прэм’ер. Разам з тым Уладзімір Патупчык звярнуў увагу рэлігійных арганізацый на неабходнасць строгага выканання ў іх дзейнасці патрабаванняў дзеючага заканадаўства, важную ролю рэлігійных кіраўнікоў у выхаванні прававой культуры грамадзян. Таксама намеснік прэм’ер-міністра падкрэсліў важнасць правільных і кваліфікаваных дзеянняў мясцовых органаў улады ў пытаннях супрацоўніцтва з канфесіямі, выкарыстанні іх патэнцыялу ў вырашэнні сацыяльных і выхаваўчых задач.
Былі таксама разгледжаны актуальныя пытанні дзейнасці рэлігійных арганізацый, адзначана высокая эфектыўнасць сумесных намаганняў канфесій у пытаннях духоўна-маральнага выхавання асобы і грамадства, вырашэнні значных сацыяльных праблем. Высока ацэнена роля Кансультатыўнага міжканфесіянальнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Грамадскага савета па маральнасці як значных грамадскіх ініцыятыў у справе захавання міру і ўмацавання духоўных традыцый у Беларусі.
Кіраўнікі рэлігійных арганізацый выказалі ўдзячнасць за арганізацыю гэтай сустрэчы і адзначылі карысць правядзення такіх мерапрыемстваў для развіцця канструктыўных узаемаадносін органаў улады і рэлігійных арганізацый, пашырэння дзяржаўна-канфесіянальнага дыялога.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter