Вёска з гiсторыяй у 520 гадоў

Вёска Адэльск у Гро­дзенскiм раёне адсвяткавала 520 гадоў з дня нараджэння

Урачыстыя вiншаваннi, iмша ў касцёле Успення Божай мацi, адкрыццё i асвячэнне помнiка Святому Антонiю Падуанскаму, паказальныя выступленнi пагранiчнiкаў, прэзентацыя кнiгi доктара гiстарычных навук Юзэфа Макарчыка «Адэльск: 1490—2010 гады», выстава-кiрмаш дэкаратыўна-прыкладной творчасцi, спартыўныя спаборнiцтвы — так вёска Адэльск у Гро­дзенскiм раёне адсвяткавала сваю круглую дату — 520 гадоў з дня нараджэння.

Вяскоўцы пачулi нямала добрых слоў ад намеснiка старшынi Гродзенскага райвыканкама Сяргея Неўмяржыцкага, ардынарыя Гродзенскай епархii рымска-каталiцкай царквы ў Беларусi, Аляксандра Кашкевiча, архiепiскапа, мiтрапалiта Мiнска-Магiлёўскай епархii Тадэвуша Кандрусевiча, якi з’яўляецца ўраджэнцам Адэльска. Ад iмя вяскоўцаў выступiў старэйшы жыхар Адэльска ветэран працы Антон Пясецкi. Не засталiся ў баку ад значнай падзеi i навукоўцы: цiкавай iнфармацыяй падзялiлiся кандыдаты гiстарычных навук, дацэнты Гродзенскага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя Янкi Купалы Святлана Сiлава i Iна Соркiна.

Першы ўспамiн пра Адэльск у гiстарычных крынiцах адносiцца да часоў праўлення Казiмiра Ягелона i датуецца XV стагоддзем. Гэта мястэчка на гандлёвым шляху з Гродна ў Брэст мела Магдэбургскае права. Да сённяшняга дня захавалася афiцыйная папера з канцылярыi апошняга караля Рэчы Паспалiтай Станiслава Аўгуста Панятоўскага аб зацвярджэннi герба Адэльска.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter