Выбар зрабілі разам

У галасаванні па выбарах Прэзідэнта Беларусі прымалі ўдзел выбаршчыкі як непасрэдна ў краіне, так і ў замежжыСамі выбары праходзілі, як вядома, 19 снежня. А на працягу чатырох дзён да вызначанай даты можна было і датэрмінова аддаць голас за аднаго з дзесяці кандыдатаў. Сваім канстытуцыйным правам скарысталіся тысячы выбаршчыкаў на 44-х участках для галасавання, створаных за межамі краіны. У Расіі дзейнічалі чатыры выбарчыя ўчасткі — непасрэдна ў пасольстве Беларусі ў Маскве і ў яго аддзяленнях у Санкт-Пецярбургу, Калінінградзе, Краснадары: менавіта там кампактна пражываюць, бываюць па справах бізнесу, адпачываюць нашы грамадзяне.
У галасаванні па выбарах Прэзідэнта Беларусі прымалі ўдзел выбаршчыкі як непасрэдна ў краіне, так і ў замежжы
Сотні выбаршчыкаў галасавалі на ўчастку пры пасольстве Беларусі ў МасквеСамі выбары праходзілі, як вядома, 19 снежня. А на працягу чатырох дзён да вызначанай даты можна было і датэрмінова аддаць голас за аднаго з дзесяці кандыдатаў. Сваім канстытуцыйным правам скарысталіся тысячы выбаршчыкаў на 44-х участках для галасавання, створаных за межамі краіны.
У Расіі дзейнічалі чатыры выбарчыя ўчасткі — непасрэдна ў пасольстве Беларусі ў Маскве і ў яго аддзяленнях у Санкт-Пецярбургу, Калінінградзе, Краснадары: менавіта там кампактна пражываюць, бываюць па справах бізнесу, адпачываюць нашы грамадзяне. Толькі ў спісах для галасавання на ўчастку пасольства Беларусі ў Маскве значылася каля дзвюх тысяч прозвішчаў тых, хто стаў на консульскі ўлік. А выявіць сваю волю, рэалізаваць канстытуцыйнае права на замежных участках для галасавання маглі тыя ўладальнікі беларускіх пашпартоў, якія афіцыйна пражываюць у іншай краіне альбо знаходзіліся там у працяглай камандзіроўцы ці турыстычнай паездцы. На інтэрнэт-сайце пасольства Беларусі ў Маскве, у іншых краінах падавалася і падрабязная інфармацыя, кантактныя тэлефоны работнікаў, непасрэдна адказных за арганізацыю ходу галасавання, работу выбарчых камісій.
І на захад ад Беларусі, на тэрыторыі Польшчы былі створаны чатыры выбарчыя ўчасткі. Як паведаміў нам старшыня галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства Ян Сычэўскі, грамадзяне Беларусі актыўна ўдзельнічалі ў выбарах беларускага Прэзідэнта ў Варшаве, Беластоку, Бяла-Падляскай і Гданьску.
Між іншым, атрымаць неабходныя кансультацыі, назіраць за ходам выбарчай кампаніі выбаршчыкі з розных краін маглі і дзякуючы рабоце Інфармацыйнага цэнтра Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Цэнтр размяшчаўся ў мінскім Палацы Рэспублікі і сёлета ўпершыню пад час прэзідэнцкіх выбараў тут ладзілі анлайн і відэаканферэнцыі на інтэрнэт-сайтах. Асноўная ж мэта яго дзейнасці была ў тым, каб забяспечыць сотні акрэдытаваных у Беларусі на час выбараў прадстаўнікоў СМІ і 870 міжнародных аглядальнікаў аператыўнай інфармацыяй пра ход выбараў, арганізаваць умовы для іх дзейнасці. Праходзілі і прамыя ўключэнні-відэаканферэнцыі з прадстаўнікамі абласных і Мінскай гарадской выбарчай камісіі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter