Вясна Перамогi з маладымi

Напярэдадні знамянальнай даты 60-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў дзве самыя масавыя арганізацыі краіны – БРСМ і БРПА — правялі 8 мая на плошчы Перамогі ў Мінску ўрачысты прыём у свае рады. На святочным зборы ля велічнага манумента прысутнічалі моладзь, школьнікі, ветэраны, лідэры Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыi.
Ва ўсе часы беларуская моладзь адчувала і несла адказнасць за пераемнасць традыцый свайго народа, спрадвечным стрыжнем маральнага духу якога быў патрыятызм. Па словах першага сакратара Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Орды, перамога ў Вялікай Айчыннай вайне зараджалася на беларускай зямлі яшчэ ў першыя дні суровага сорак першага года, бо наша тагачасная моладзь бязмежна верыла ў будучыню і ахвяравала ў яе імя самае дарагое... Пра веліч ратнага подзвігу бацькоў, дзедаў і эстафету памяці пакаленняў узнёсла гаварылі юнай змене старшыня Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Аляксандр Бабіцкі, першы намеснік старшыні Рэспубліканскага савета ветэранаў Міхаіл Жукоўскі, баец батальёна беларускіх арлянят Ада Чаркашчанка, намеснік камандуючага корпусам аховы грамадскага парадку ўнутраных войск МУС Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кірылюк. З хваляваннем атрымлівалі юнакі і дзяўчаты членскія білеты ГА “БРСМ”. З гордасцю абяцалі юныя піянеры быць заўжды гатовымі да спраў на карысць Радзіме, да дабра і справядлівасці.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter