Вясна пазвала хлебаробаў

Вясна набiрае размах, прыспешваючы хлебаробаў з СВК “Вiшнявецкi” Стаўбцоўскага раёна. Iван Камёнка зараз увiхаецца на сваёй тэхнiцы на падкормцы траў, а неўзабаве вывядзе ў поле i пасяўны агрэгат. У гаспадарцы ж плануецца пасеяць 1200 гектараў яравых i сабраць з кожнага гектара не менш як па 40 цэнтнераў зерня. Вось чаму з задавальненнем аглядвае апрацаваныя палеткi галоўны аграном гаспадаркi Барыс Барысевiч.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter