Вясна Фукусімы

У красавіку 1986-га здарылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС, а праз 25 гадоў, у сакавіку 2011-га, не вытрымала ўдару стыхій японская АЭС Фукусіма-1. Калі прычарнобыльскія рэгіёны аказаліся ў бядзе, першай руку дапамогі беларусам працягнула Японія: там з часоў трагедыі ў Хірасіме і Нагасакі ведалі, як знізіць смяротнае ўздзеянне радыяцыі на арганізм чалавека. Два гады таму ўвесь свет з трывогай сачыў, як землятрусы, цунамі разбураюць гарады на ўсходнім узбярэжжы Японіі, пераўтвараючы дамы ў руіны, а караблі і аўтамабілі — у груды металу. Беларусь і Японія дзеляцца досведам жыцця на тэрыторыях з павышанай радыеактыўнасцю.

Дэлегацыя з Японіі вывучае досвед спецыялістаў-радыёлагаў у ГомеліНа мінулым тыдні свет успамінаў трагедыю ў Фукусіме. У Мінску, у Дзіцячай бібліятэцы №5, дзе створаны Японскі інфацэнтр, прайшлі лекцыя і фотапаказ “Фукусіма, якую я бачыла”. Гэта была “гадзіна памяці, прысвечаная другой гадавіне трагічных падзей у Японіі ў сакавіку 2011 года”. Уражаннямі дзялілася мінчанка Масако Тацумі, стваральніца цэнтра і выкладчыца, перакладчыца. Некалькі месяцаў таму спадарыня Масако з групай беларускіх навукоўцаў пабывала ў Фукусіме і сама пабачыла месца трагедыі. Як чвэрць стагоддзя таму японскія спецыялісты прыйшлі на дапамогу нашай краіне, так цяпер беларусы гатовы дапамагаць японцам, дзеляцца досведам барацьбы з радыеактыўным забруджаннем.
Летась прадстаўнікі японскага міністэрства сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі, Нацыянальнага інстытута аграрнай навукі і экалогіі наведалі Беларусь. Вывучалі беларускі “антыядзерны досвед”, каб прымяніць яго пры ліквідацыі наступстваў японскай аварыі. Гасцям шмат расказалі і паказалі карыснага ў галіне радыяцыйнай і сацыяльнай абароны насельніцтва, пацярпелага ад аварыі на ЧАЭС. Японцы ўжо ведаюць, як весці сельскую і лясную гаспадарку ва ўмовах павышанага радыефону. Цяпер, дарэчы, у Беларусі рэалізуецца праект, каб павысіць узровень бяспекі людзей на тэрыторыях, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС. З Мэтавага фонду ААН на гэта выдзелена каля паўтара мільёна долараў. Рэалізуецца і спецпраграма ўрада Японіі “Грантавая дапамогу праектам па бяспецы насельніцтва”. Паводле яе з 2004 года фінансуецца шэраг медыцынскіх праектаў — выдзелена каля двух мільёнаў долараў — на пацярпелых ад катастрофы беларускіх тэрыторыях.
Цяпер прыняты шматмэтавыя праграмы абмену досведам: Беларусь і Японія дамовіліся развіваць супрацоўніцтва ў медыцыне, навукова-тэхнічнай сферы. Гэта вынікі візіту ў Токіа дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека Аляксандра Ражко. Ладзілася прэзентацыя напрацовак беларускіх вучоных і спецыялістаў у галіне мінімізацыі медыцынскіх наступстваў аварыі на ЧАЭС. Праходзілі перамовы з кіраўніцтвам Універсітэта акіта, на медфакультэце якога рэгулярна стажыруюцца беларускія медыкі. Аляксандр Ражко выступіў у Японскім прэс-клубе (Токіа), азнаёміў прадстаўнікоў грамадскасці і навуковых структур з прынцыпамі арганізацыі і досведам працы РНПЦ. Пасол Беларусі ў Японіі Сяргей Рахманаў зрабіў прэзентацыю пра Беларусь, распавёў пра магчымасці супрацоўніцтва з Японіяй у розных галінах.

Яўген Дарэнскі

На здымку:
Дэлегацыя з Японіі вывучае досвед спецыялістаў-радыёлагаў у Гомелі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter