Селекционеру Ивану Сикоре исполнилось бы 130 лет

Вяселле пела і яблыкі каштавала

Областной фест «Светлый Яблочный Спас — Сикоровской души частичка» прошел в 20-й раз
У МАЛЫХ Алашках Шаркаўшчынскага раёна адзначылі 130-гадовы юбілей з дня нараджэння вядомага садавода-селекцыянера Івана Сікоры. Аднак атрымаць саджанец знакамітага гатунку можна і сёння.


Яўген і Юлія ПАЎЛОВІЧЫ з дзецьмі — удзельнікі конкурсу «Уладар сяла» ў садзе Івана Сікоры

Абласны фэст «Светлы Яблычны Спас — Сікораўскай душы часцінка», дваццаты па ліку, сабраў гасцей з розных куткоў краіны і блізкага замежжа. У Алашках створаны два музеі славутага земляка, у якіх сабрана 3,5 тысячы экспанатаў. Таксама захаваліся сады на трох гектарах: гібрыдны Івана Паўлавіча, які і сёння пладаносіць, два маладыя і гадавальнік, дзе можна набыць саджанцы. Узгадвае, што памятае пра Івана Сікору, тутэйшая жыхарка Тамара Літвіновіч:

— Быў ён несквапны. Частаваў нас, дзяцей, цукеркамі, клубніцамі, вінаградам. Ён нас навучаў культуры, напрыклад, абавязкова павітацца. Калі ляжаў дома хворы, мы паказвалі яму ў двары канцэрты. Асабліва любіў частушкі.

Хоць яму і прапаноўвалі работу ў  прэстыжных гадавальніках Еўро- пы, да канца сваіх дзён Іван Паўлавіч застаўся верным сваёй малой радзіме. За паўстагоддзе адных гатункаў яблынь вывеў больш за 500. Вяршыняй жа яго творчасці стаў гібрыд пад нумарам 1337, які на міжнароднай дэгустацыі ў Рыме атрымаў самы высокі бал — «10». Плады гэтага гатунку не толькі смачныя, але і лёжкія: у звычайных умовах захоўваюцца да лета. Гібрыд назвалі ў гонар яго стваральніка «памяць Сікоры», а яшчэ — яблыкам XXI стагоддзя.

Своеасаблівая рызынка фэста — «яблачнае вяселле» Арцёма Тарасенкі з Шаркаўшчыны і Лале Гуліевай з вёскі Мельніца, дзяўчыны з азербайджанскай сям’і, якая ў канцы мінулага стагоддзя пераехала ў Беларусь. І яно сімвалічнае тым, што ў садзе Івана Сікоры прыжыліся арэхі, атрыманыя ім з гэтай паўднёвай краіны, а цяпер вось стварылі сям’ю з беларуса і азербайджанкі.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

saulich@bk.ru

Фота аўтара
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter