Познаем Беларусь: осенний мясоед — свадебная пора у славян

Вяселле пачынаць — каравай учыняць

Перыяд ад Успення Бага­ро­­дзіцы да Каляднага (Піліпаўскага) посту, які ў праваслаўных вернікаў пачынаецца з 28 лістапада, нашы продкі называлі асеннім мяса­едам. Гэта час, калі дазвалялася ўжываць у ежу мясныя стравы, лічыўся перыядам, спрыяльным для заключэння шлюбу.


Калі ўраджай сабраны, можна было падумаць і пра іншыя важныя справы, напрыклад пра вяселле. Тым больш што назапашаныя дары прыроды давалі магчымасць накрыць багаты стол, што закладвала аснову і для далейшага дабрабыту маладой сям’і. Здабыць сямейнае шчасце і нават падоўжыць жыццё можна было таксама ­дзякуючы мноству абрадаў, якімі суправаджалася сямейнае свята.

Жаніліся нашы продкі пры­клад­на ў 17—20 гадоў. Калі нявеста пасля вяселля перахо­­дзіла жыць у дом мужа, вяселле лічылася звычайным. А вось калі жаніх ішоў жыць у дом да бацькоў нявесты, яго наракалі прымаком, а само вяселле — прымацкім. Такая ўрачыстасць суправа­джалася рознымі прымаўкамі і гумарыстычнымі песнямі ў адрас жаніха.

Вясельны працэс прахо­­дзіў у некалькі этапаў. Першы называлі «выгле­дзі­ны», «даве­дзены», «сватанне», «запоіны», калі сваты маглі без папярэ­джання заехаць да нявесты, каб пагля­­дзець, як яна спраўляецца з хатнімі справамі. Сватацца адпраўляліся ў аўторак, чацвер, суботу ці напярэдадні якога-небу­дзь свята. Пазней пачыналі рыхтавацца да заручын, калі ў прысутнасці шматлікай радні з двух бакоў прымалася канчатковая згода на шлюб.

Важны атрыбут вяселля — каравай. Вырабіць яго запрашалі спецыяльных жанчын, якіх называлі каравайніцамі. Гэта павінны былі быць добрыя гаспадыні са шчаслівай жаночай доляй. Яны апраналіся ў белыя кашулі. На галаве павін­ны былі быць белыя наміткі.

Не менш значная роля надавалася ручнікам. Іх было некалькі. А­дзін з іх — ручнік-«арка». Пад ім прахо­дзілі, адпраўляючыся з дому на вянчанне. Бацькі маладых трымалі яго высока ўзнятымі рукамі. Па краях ручніка зага­дзя заварочваліся боханы хлеба. Другі ручнік — «падножнік». На ім маладыя стаялі ў час вянчання ў храме. На вясельным ручніку вышывалі ўзоры ў форме ромбаў з крыжыкамі і кропкамі ў цэнтры, што сімвалізавала засеянае поле, здароўе, пладавітасць. Яшчэ а­дзін сакральны сімвал на ручніках — птушачкі, якія ­дзюбкамі звернуты адна да адной.

Вяртаючыся з царквы, жаніх павінен быў перанесці нявесту праз парог бацькоўскай хаты, на які зага­дзя клалі разамкнёны замок, а зверху — ручнік. Такім чынам адбывалася своеасаблівае адмыканне дому для новай гаспадыні.

Усё вяселле маладыя павінны былі быць разам. Існавала традыцыя: адразу пасля вянчання хросны бацька звязваў рукі жаніха і нявесты спецыяльным ручніком. Маладыя павінны былі адной лыжкай з’есці сакральную страву — яешню, што сімвалізавала пладавітасць.

АД ПРАДЗЕДАЎ

Па традыцыі вясельны каравай быў вялікім — аж да 20 кілаграмаў, меў круглую форму дыяметрам да 1,5 метра. Гатаваўся з пшанічнай мукі, а таксама са змешанай — грэцкай і аржаной, упрыгожваўся фігуркамі людзей, жывёл, кветак, птушак, якія мелі сімвалічнае і магічнае значэнне. Каравай аздабляўся абмалёўкай сонца, месяца і зорак — у старадаўнія часы яны сімвалізавалі сям’ю.

kuzmich@sb.by

Фото БЕЛТА
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter