Вяселле па-сапраўднаму

Традыцыйны XI Міжнародны фестываль вясельных абрадаў прайшоў у горадзе Вэнгрув, у Мазавецкім ваяводстве Польшчы. У ім прынялі ўдзел фальклорныя калектывы з Беларусі, Польшчы і Украіны.Цікавы рэгіянальны абрад і багатую канцэртную праграму прадставілі на фестывалі заслужаны аматарскі калектыў Беларусі — фальклорны ансамбль народнай музыкі “Паазер’е”, а таксама клуб народных абрадаў “Традыцыя” з горада Паставы Віцебскай вобласці. Іх выступленні цёпла прыняла публіка. Па выніках конкурсу мастацкія калектывы з Беларусі атрымалі ад арганізатараў культурнага форума дыпломы і прэмію.
Ансамбль “Паазер’е” — адзін з калектываў, што спадабаўся польскім гледачамТрадыцыйны XI Міжнародны фестываль вясельных абрадаў прайшоў у горадзе Вэнгрув, у Мазавецкім ваяводстве Польшчы. У ім прынялі ўдзел фальклорныя калектывы з Беларусі, Польшчы і Украіны.

Цікавы рэгіянальны абрад і багатую канцэртную праграму прадставілі на фестывалі заслужаны аматарскі калектыў Беларусі — фальклорны ансамбль народнай музыкі “Паазер’е”, а таксама клуб народных абрадаў “Традыцыя” з горада Паставы Віцебскай вобласці. Іх выступленні цёпла прыняла публіка. Па выніках конкурсу мастацкія калектывы з Беларусі атрымалі ад арганізатараў культурнага форума дыпломы і прэмію.

На фестывалі прысутнічалі члены ўрада і дэпутаты Сейма Польшчы, кіраўніцтва Мазавецкага ваяводства, прадстаўнікі мясцовых улад, а таксама дыпламаты з пасольстваў Беларусі і Украіны. Арганізатарам форума выступіў Вэнгрувскі цэнтр культуры пры падтрымцы органаў мясцовага самакіравання і Мазавецкага цэнтра культуры ў Варшаве.

Ірына Трафілава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter