Вяселле. І кропка.

Заручыны. Калі сватаўство было пробным крокам у перадвясельных падзеях, то заручыны фактычна з’яўляліся першым адказным крокам у аб’яднанні двух радоў. Асноўная мэта заручын (“змовін”, “вялікай гарэлкі”, “вялікіх запоін”, “ладу”, “рукабіцця”) была ў канчатковай дамоўленасці аб правядзенні вяселля, усіх яе абставінах, як эканамічных, так і абрадавых.

Заручыны. Калі сватаўство было пробным крокам у перадвясельных падзеях, то заручыны фактычна з’яўляліся першым адказным крокам у аб’яднанні двух радоў. Асноўная мэта заручын (“змовін”, “вялікай гарэлкі”, “вялікіх запоін”, “ладу”, “рукабіцця”) была ў канчатковай дамоўленасці аб правядзенні вяселля, усіх яе абставінах, як эканамічных, так і абрадавых.

На заручыны, якія адбываліся ў хаце нявесты, запрашалі больш шырокае кола сваякоў, якія былі сведкамі перамоў і дасягнутай дамоўленасці. Удзельнікі гэтага абраду павінны былі больш дэталёва пазнаёміцца з сем’ямі двух радоў; вызначыць асноўных удзельнікаў вяселля, тых, хто будзе надзелены вясельнымі чынамі (шафер, шаферка і г.д.); вызначыць колькасць гасцей з кожнага боку, колькасць сваякоў, якіх неабходна ўшанаваць падарункамі ў час вяселля; канчаткова вызначыць дзень вяселля; прытрымліваючыся ўсіх правілаў народнай культуры, вызначыць тых, хто будзе пячы вясельны каравай; пагадзіцца на склад і колькасць пасагу. Тут жа вызначаўся дзень і час вянчання, памеры ахвяравання на храм, святару і іншым удзельнікам вянчання.
З XVII—XVIII ст. абрад заручын заканчваўся тым, што жаніх і нявеста абменьваліся пярсцёнкамі і тым самым давалі згоду на шлюб. Пасля гэтага бацька нявесты звязваў рукі маладых са словамі: “Дай, Божа, у добры час, на вясёлае жыццё, на дзяцінае шчасце!”
Адвячоркам радзіна нявесты і жаніха абменьвалася падарункамі. І далей адбываўся абрад развітання — госці павінны былі моцна паціснуць адзін аднаму рукі, быццам замацаваўшы атрыманую дамоўленасць.
Пасля заручын адмовіцца ад вяселля было практычна немагчыма. І калі адзін з бакоў усё ж такі адмаўляўся ад вяселля, то на гэту сям’ю накладалі штрафныя санкцыі на карысць пацярпеўшага боку. За выкананнем такіх жорсткіх патрабаванняў няўмольна назірала мясцовая грамадскасць.
Трэба заўважыць, што ў розных рэгіёнах так званыя этапы вясельных перамоў маглі мець іншыя назвы і праводзіліся ў розны час. Але ўсе абрады, якія былі звязаны са сватаўством, заканчваліся за тыдзень перад вяселлем “дзявоцкім” і “хлапечым” вечарамі.
На Беларусі грамадская думка высока ставіла тую дзяўчыну, да якой часцей ездзілі сваты. Лічылася, што нявеста, якую часта сватаюць, валодае вялікай колькасцю станоўчых якасцей, з’яўляецца добрай гаспадыяй, майстрыхай і г.д. Ці за ёй будзе ладны пасаг. Але такія надзеі не заўсёды спраўджваліся. А ў народзе казалі: “З вялікага перабору ні лапцяў, ні абораў”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter