Вяртанне з небыцця

Соф’я Таразевіч, жыхарка Мінска, даведалася аб падрабязнасцях гібелі брата праз 65 гадоў пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Увесь гэты час малодшы лейтэнант, камандзір узвода пешай разведкі Сяргей Рачкалаў лічыўся прапаўшым без весткі. Цяпер Соф’і Іванаўне ўжо 75 гадоў. Два гады таму яе пляменнік вырашыў пачаць пошукі свайго родзіча і раздрукаваў з сайта Цэнтральнага архіва Мінабароны Расіі данясенні, у якіх была і інфармацыя пра “беззваротна страчаных” савецкіх воінаў. Насупраць прозвішча Рачкалаў С. І. значылася: “Забіты 12.02.1945”.
Соф’я Таразевіч, жыхарка Мінска, даведалася аб падрабязнасцях гібелі брата праз 65 гадоў пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Увесь гэты час малодшы лейтэнант, камандзір узвода пешай разведкі Сяргей Рачкалаў лічыўся прапаўшым без весткі.
Цяпер Соф’і Іванаўне ўжо 75 гадоў. Два гады таму яе пляменнік вырашыў пачаць пошукі свайго родзіча і раздрукаваў з сайта Цэнтральнага архіва Мінабароны Расіі данясенні, у якіх была і інфармацыя пра “беззваротна страчаных” савецкіх воінаў. Насупраць прозвішча Рачкалаў С. І. значылася: “Забіты 12.02.1945”.
Па дапамогу ў росшуках магілы брата мінчанка звярталася ў розныя інстанцыі. Нарэшце, пасля запыту Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа да польскіх калег, стала вядома месцазнаходжанне магілы Сяргея Рачкалава: Польшча, вёска Новыя Марзы.
І вось нядаўна Соф’я Таразевіч разам з мужам пабывалі на месцы пахавання. Усяго на могілках у Новых Марзах пахаваны астанкі 299 салдатаў Чырвонай Арміі, якія загінулі на пачатку 1945 года ў баях за вызваленне Польшчы.

Наталля Раманоўская
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter