Вяртанне “Вінніцы”

У Светлагорскім раёне ўвекавечаць памяць рачнікоў Пінскай ваеннай флатыліі.
У Светлагорскім раёне ўвекавечаць памяць рачнікоў Пінскай ваеннай флатыліі.

Калі дакладней, то плануецца ўсталяваць стэлу ў памяць пра тых ваенных маракоў, якія загінулі ў 1941 годзе ў баях на рацэ Беразіне. Такое рашэнне ўжо прынята раённымі ўладамі па выніках пошукавых работ, праведзеных тут у мінулым годзе.

Як расказаў намеснік старшыні Светлагорскага райвыканкама Сяргей Мяркулаў, на тэрыторыі раёна закончыла работу міжнародная экспедыцыя з удзелам прадстаўнікоў Кіеў-скага грамадскага аб’яднання “Таварыства ветэранаў разведкі ВМФ” і Шклоўскага ваенна-па-трыятычнага пошукавага атрада. У выніку пошукавых работ у жніўні ім удалося падняць са дна ракі фрагменты манітора “Вінніца”, які затануў летам 41-га падчас баёў на Беразіне. Па архіўных дадзеных, 27 ліпеня 1941 года бранякацер быў атакаваны праціўнікам, калі вяртаўся з іншымі караблямі пасля паспяхова выкананага задання: яны знішчылі нямецкую пераправу ў Парычах. У кастрычніку экспедыцыя ажыццявіла пад’ём яшчэ аднаго судна — бранякацера “БКА-250”.

Фрагменты суднаў, а таксама ацалелае абсталяванне, зброя, іншыя ваенныя атрыбуты былі перададзены ў гарадскі музей Светлагорска.
Ужо разгледжаны экскізны праект помніка — яго прапанаваў адзін з мінскіх скульптараў. Работы па стварэнні стэлы і яе ўсталяванні плануецца правесці ў гэтым годзе.

Ганна Бандарчук
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter