Об истории дворцово-паркового комплекса Сапегов в Ружанах расскажут аудиогиды

Вяртанне страчанага

Неабходная тэхніка будзе набыта для музея за кошт гранта ЕС, які Пружанскі раён Брэсцкай вобласці выйграў у партнёрстве з гмінай Боцькі Бельскага павета. Дзякуючы атрыманым сродкам, паведамляе БЕЛТА, будуць арганізаваны таксама тэатральныя прадстаўленні, апублікаваны выданні для турыстаў, выпушчаны фільм на беларускай, польскай і англійскай мовах пра жыццё і дзейнасць прадстаўнікоў знатнага роду Сапегаў, якія пакінулі значны след у гісторыі Беларусі і Польшчы. 


У прыватнасці, гарадскі пасёлак Ружаны атрымаў вядомасць дзякуючы дзейнасці канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі. Ён купіў Ружаны ў 1598 годзе, а праз некалькі гадоў пабудаваў тут замак з трыма вежамі, які меў абарончыя функцыі. У 1770-я гады саксонскі архітэктар Ян Самуэль Бекер ператварыў непрыступную крэпасць у вытанчаны ансамбль з садамі, паркамі і аранжарэяй. У часы свайго росквіту комплекс славіўся багатай бібліятэкай і цудоўнай карціннай галерэяй, адным з лепшых у Еўропе тэатраў. Шматлікія войны прывялі замак у заняпад. Але і яго руіны прыцягвалі сваім рамантычным выглядам штогод тысячы турыстаў.

У 2008 годзе пачалася маштабная рэканструкцыя палацава-паркавага комплексу Сапегаў. Адноўлены цэнтральныя ўязныя вароты і бакавыя флігелі, для турыстаў адкрыта экспазіцыя музея, дзе можна ўбачыць аўтэнтычныя прадметы і элементы інтэр’еру з пакояў знакамітых уладальнікаў. Зараз працягваецца рэстаўрацыя ўсходняга (тэатральнага) корпуса Ружанскага палаца. Праект прадугледжвае стварэнне шматфункцыянальнага культурнага комплексу, дзе ў перспектыве будзе адноўлена ўнутранае ўбранне ў барочным стылі.

mila@sb.by

Фота БЕЛТА.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter