Вяртанне родавай сядзібы

Латвійскі інвестар мае намер адрадзіць сядзібу Свяцкіх у Сенненскім раёне і стварыць там культурна­дзелавы цэнтр
Латвійскі інвестар мае намер адрадзіць сядзібу Свяцкіх у Сенненскім раёне і стварыць там культурна­дзелавы цэнтр

Паводле адной з легендаў, гэтыя муры ўзводзіліся на золата са скарбаў НапалеонаУ вёсцы Беліца, што на Віцебшчыне, у канцы XIX стагоддзя знаходзілася родавае памесце Свяцкіх — багатых і прадпрымальных шляхціцаў. Менавіта з іх імем звязана адна з легендаў пра скарб Напалеона. Нібы адзін са Свяцкіх, Карл, вёў пошукі золата, каштоўнасцяў, багатага начыння агульнай вагой амаль 800 пудоў, якія французскі імператар, адступаючы з Масквы, утапіў у Стаячым або, як яго яшчэ завуць, Семлеўскім возеры. Паводле падання, пошукі памешчыка аказаліся паспяховымі, а пацвер-джаннем таму служыла яго прыгожая сядзіба ў Беліцы. На жаль, да нашых дзён дайшлі толькі рэшткі гаспадарскага дома з васьмівугольнай вежай і зарослы, часткова высечаны парк, на ўзнаўленне якіх неабходны значныя сродкі.

Інвестара з Латвіі рэшткі сядзібы зацікавілі як аб’ект для стварэння культурна-дзелавога цэнтра з гасцініцай, кафэ, саунай, паляўнічым домікам. Пры гэтым шляхецкае гняздо будзе адноўлена з максімальным набліжэннем да арыгіналу. Зусім хутка пачнуцца вышуковыя работы, а вучоныя Полацкага дзяржаўнага універсітэта прыступяць да ацэнкі стану частак дома, якія захаваліся, для вызначэння аб`ёму неабходных работ і выдаткаў на аднаўленне сядзібы.

Дзіяна Курыла
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter