Вяртанне ў маленства

У Цэнтры беларускай культуры ў Даўгаўпілсе распачаўся новы сезонЗаканчваецца лета, і беларуская суполка Даўгаўпілса пачынае ладзіць свае імпрэзы. Новы сезон у Цэнтры беларускай культуры ў Даўгаўпілсе, які называюць яшчэ Беларускім домам, адкрыўся канцэртам спявачкі Валянціны Шылавай. Валянціна Мікалаеўна выканала класічныя творы італьянскіх і рускіх кампазітараў: арыі з опер і рамансы. У канцэрце гучалі і песні “Рабіны” і “Зязюля” даўгаўпілскіх аўтараў кампазітара Маі Калныні на словы Станіслава Валодзькі. Акампанавала спявачцы маладая піяністка Юлія Васільева. Станіслаў Валодзька расказаў пра жыццёвы і творчы шлях зямлячкі, прачытаў прысвечаны ёй верш.Калі дзяўчынцы было два гады, бацькі пераехалі з ёй жыць у Даўгаўпілс. Тут прайшло яе дзяцінства, тут і вучылася ў музычнай школе.
Спявачка Валянціна Шылава з землякамі ў ДаўгаўпілсеУ Цэнтры беларускай культуры ў Даўгаўпілсе распачаўся новы сезон
Заканчваецца лета, і беларуская суполка Даўгаўпілса пачынае ладзіць свае імпрэзы. Новы сезон у Цэнтры беларускай культуры ў Даўгаўпілсе, які называюць яшчэ Беларускім домам, адкрыўся канцэртам спявачкі Валянціны Шылавай. Валянціна Мікалаеўна выканала класічныя творы італьянскіх і рускіх кампазітараў: арыі з опер і рамансы. У канцэрце гучалі і песні “Рабіны” і “Зязюля” даўгаўпілскіх аўтараў кампазітара Маі Калныні на словы Станіслава Валодзькі. Акампанавала спявачцы маладая піяністка Юлія Васільева. Станіслаў Валодзька расказаў пра жыццёвы і творчы шлях зямлячкі, прачытаў прысвечаны ёй верш.
Калі дзяўчынцы было два гады, бацькі пераехалі з ёй жыць у Даўгаўпілс. Тут прайшло яе дзяцінства, тут і вучылася ў музычнай школе. Скончыўшы Ленінградскую кансерваторыю, Валянціна Мікалаеўна працавала ў Грозненскай філармоніі. Потым пераехала жыць у Беларусь, на Радзіму. Дзесяць гадоў яна адпрацавала салісткай у Віцебскай філармоніі. А цяпер па магчымасці наведвае Даўгаўпілс, дзе жывуць яе родныя — бацькі і сястра з братам.
У завяршэнне канцэрта да спявачкі звярнуліся Генеральны консул Беларусі ў Даўгаўпілсе Віктар Гейсік і старшыня Беларускага таварыства “Уздым” Барыс Іваноў. Яны сказалі зямлячцы шмат цёплых слоў і выказалі надзею, што падобныя творчыя сустрэчы будуць мець працяг.
Свята ў Беларускім доме зладзілі сумесна Асацыяцыя творчай інтэлігенцыі Даўгаўпілса “DINA-ART” і беларуская суполка “Уздым”.

Яніна Васілеўская, метадыст Цэнтра беларускай культуры
На здымку:
Спявачка Валянціна Шылава з землякамі ў Даўгаўпілсе
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter