В Большом театре восстановили балет, поставленный 45 лет назад.

Вяртанне Кармэн

Харэаграфічная версія знакамітай оперы Жоржа Бізэ «Кармэн-сюіта» з’явілася на сцэне Вялікага тэатра Беларусі ў 1974 го-дзе. Гэта была першая пастаноўка харэографа Валянціна Елізар’ева, цяпер — мастацкага кіраўніка тэатра і народнага артыста СССР і Беларусі. У дзень прэм’еры артысты качалі майстра на руках і падкідвалі яго ў паветра. «Я ледзь не разбіўся!» — смяецца сёння Валянцін Мікалаевіч. З гэтым балетам беларускія артысты аб’ездзілі ўвесь свет. Яго паказвалі ў Балгарыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Ізраілі, Індыі, Іспаніі, Кітаі, Малдове, Польшчы, Тайландзе, Францыі і іншых краінах. Ды і на сцэне Вялікага тэатра ён ішоў усе гэтыя дзесяцігоддзі. У чым сакрэт беларускай «Кармэн-сюіты»? Яна атрымалася не падобнай да іншых пастановак.

bolshoibelarus.by

— Я шукаў свой сюжэт. І знайшоў, — расказвае Валянцін Елізар’еў. — Але, як ні дзіўна, не ў французскага пісьменніка Мэрымэ, а ў рускага паэта Блока. Яго цыкл вершаў «Кармэн» і лёг у аснову пастаноўкі ў Мінску. Я патэлефанаваў кампазітару Радзівону Шчадрыну, падзяліўся сваёй ідэяй, і ён з задавальненнем яе падхапіў, таму што гэта сапраўды іншае бачанне вобраза Кармэн. Шчаслівы, што тэатр вырашыў аднавіць балет. Спадзяюся, што мы робім спектакль, які будзе жыць на сцэне Вялікага яшчэ доўгія гады. Бо ён гаворыць пра галоўнае — пра Каханне...

Адноўленую «Кармэн-сюіту», такой, як яе ўбачыў 45 гадоў таму Валянцін Елізар’еў, пакажуць 24 красавіка. У дзень новага нараджэння балета гледачы змогуць таксама пагутарыць з самім Валянцінам Мікалаевічам, задаць пытанні выканальніцам галоўнай партыі ў балеце, атрымаць аўтограф ад любімых артыстаў. Падарункам стане рэтраспектыўная выстава фотаздымкаў — у наведвальнікаў тэатра будзе магчымасць зазірнуць у мінулае і ўбачыць сцэны са спектакля «Кармэн-сюіта», пачынаючы з далёкага 1974 года.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter