Вяртанне да гасцінных вытокаў

У мітусні гарадскога жыцця, штодзённых клопатах так хочацца знайсці сваю выспу спакою. І душа просіцца туды, дзе можна адчуць пяшчотны цёплы ветрык і паслухаць пошум лісця, спевы птушак. З’ехаўшы з Барысаўскага гасцінца, што вядзе ў бок Бягомля, у лес, хутка трапляем у невялічкую вёску. Вёска гэтая глухая, лічы, закінутая. Шукаем дом № 7 па прыгожай па назве вуліцы Крынічнай. Не так і цяжка: у вёсцы з адной вуліцай сярод старых вясковых хатаў гэтая вызначаецца, у нейкай ступені, сучасным дызайнам. З аднаго боку вядзецца будаўніцтва цаглянай агароджы, а насупраць пабудаваны басейн для дзяцей. Праз шкляныя цэнтральныя дзверы праглядваецца фае. Дзверы адчыніў гаспадар аграсядзібы “Наша хата біясфера” Мікалай Люцько.
На ўлонні прыроды — добры адпачынакУ мітусні гарадскога жыцця, штодзённых клопатах так хочацца знайсці сваю выспу спакою. І душа просіцца туды, дзе можна адчуць пяшчотны цёплы ветрык і паслухаць пошум лісця, спевы птушак. З’ехаўшы з Барысаўскага гасцінца, што вядзе ў бок Бягомля, у лес, хутка трапляем у невялічкую вёску.
Вёска гэтая глухая, лічы, закінутая. Шукаем дом № 7 па прыгожай па назве вуліцы Крынічнай. Не так і цяжка: у вёсцы з адной вуліцай сярод старых вясковых хатаў гэтая вызначаецца, у нейкай ступені, сучасным дызайнам. З аднаго боку вядзецца будаўніцтва цаглянай агароджы, а насупраць пабудаваны басейн для дзяцей. Праз шкляныя цэнтральныя дзверы праглядваецца фае.
Дзверы адчыніў гаспадар аграсядзібы “Наша хата біясфера” Мікалай Люцько. Правёўшы экскурсію па сядзібе, расказваў:
“Думка заняцца сельскім адпачынкам прыйшла выпадкова. Родам я з Падсвілля, што на Глыбоччыне, але з’ехаў адтуль даўно. Спачатку вучыўся ў сувораўскім вучылішчы, затым — у вышэйшым ваенным, а пасля скончыў Белдзяржуніверсітэт, юрыдычны факультэт. Шмат вандровак зрабіў па свеце. Жыў у Маскве, працаваў паслом у Чэхаславакіі. Маю кватэру ў Мінску. І вось аднойчы вельмі захацелася цішыні”.
Часта з сябрамі Мікалай Люцько абмяркоўваў, як лепш за ўсё адпачыць. Заўсёды сыходзіліся на думцы: на прыродзе, у вясковай хаце. Каб без мітусні, шуму машын, паху гарачага асфальту. Каб сярод гонкіх соснаў.
І вось нарэшце Мікалай Люцько набыў сядзібу і ўзяўся за справу. “Вельмі ўдзячны тагачаснаму старшыні Бягомльскага пассельвыканкама Людміле Дашыневіч, якая дапамагла ўладкавацца гараджаніну з сельскімі каранямі, — гаворыць Мікалай Мікалаевіч. — Я тады на радасцях адразу ж каня купіў, ён быў то рабочым, то выязным. Прыезджыя на адпачынак любілі пакатацца на санях, сесці ў сядло. Праўда, трымаць каня ж няпроста… Ды і ўсё, што звязана з узвядзеннем аграсядзібы, арганізацыяй адпачынку – нялёгкая праца. Праўда, я прывык да таго, што само нічога не ідзе, не плыве. Без працы рук сваіх, без свайго мыслення дабіцца чагосьці станоўчага, добрага не атрымаецца”.
Сёння турысты едуць да яго ў госці. Па словах Мікалая Мікалаевіча, жыццё ў такім доміку дорага не каштуе. Які-ніякі прыбытак гаспадар мае за кошт колькасці адпачываючых. А каб далей разбудоўваць такі бізнес, прызнаецца Люцько, трэба мець сетку сядзіб. На гэты ж час у яго ёсць яшчэ адзін домік, на Браслаўскіх азёрах.
Безумоўна, Кліннікі адрозніваюцца ад Браслава. Аднак тут бруіць жыватворная крыніца, тут амаль да хаты прыходзяць чарадой ласі і алені, тут такія хараство і раскоша! “Неяк адпачываў у “Нашай хаце біясферы” немец, дык ён ніякай дапамогі не прасіў: сам шчапаў дровы і паліў іх у каміне, сам з вядром хадзіў па крынічную ваду…”— узгадвае гаспадар.
Відавочна, што менавіта жыццё ў гармоніі з прыродай станоўча ўплывае на здароўе чалавека. А калі гаспадар з душой ставіцца да госця, стварае яму элементарны камфорт, то такі адпачынак запомніцца надоўга.

Мікіта Бяляўскі, студэнт Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter