Вяртае ў гiсторыю... кафэ

У Добрушы з'явiлася рэст-кафэ з назвай «Востраў»

Рэст-кафэ з назвай «Востраў» папоўнiла ў Добрушы колькасць аб’ектаў, куды час ад часу хочацца завiтаць самому i не сорамна запрашаць гасцей. Толькi што адкрыта яно ў адметным куточку горада, традыцыйным месцы адпачынку гараджан.

 Намаганнямi мясцовых улад i прадстаўнiкоў бiзнесу зараз гэта мясцiна, акружаная водамi Iпуцi, набывае другое жыццё. Раней тут быў створаны дзiцячы гарадок, дзе мясцовая дзятва з задавальненнем бавiць час на атракцыёнах i катаннi на стылiзаваным цягнiку. Тым прыемней, што чарговы крок да адраджэння вострава – яскравы прыклад таго, як прыватны капiтал (а ўкладальнiкам значных iнвестыцый у новы аб’ект стала таварыства з абмежаванай адказнасцю «Новы востраў») служыць шырокiм iнтарэсам насельнiцтва невялiкага горада.

— Мы, канечне, iмкнулiся стварыць для землякоў месца, дзе яны змогуць змястоўна правесцi вольны час i ў дастатковай меры задаволiць свае гастранамiчна-кулiнарныя прыхiльнасцi, — адкрыў карэспандэнту «Р» дэталi задуманага адзiн з сузаснавальнiкаў фiрмы Аляксандр Смятанiн. – У меню разнастайныя стравы беларускай, украiнскай i ўзбекскай кухнi, iх гатуюць высокапрафесiйныя повары. Апрача таго, наведваль-нiкам дзiцячага кафэ (у вячэрнi час яно працуе як бар. – М.Ж.) i рэстарана прапанаваны пазнавальны экскурс у гiсторыю i сучаснасць Добруша. Мясцовы краязнаўчы музей, куды мы звярнулiся з просьбай, даў нам у валоданне карцiны i архiўныя фотаздымкi з вiдамi старога, дарэвалюцыйнага i даваеннага горада, ёсць тут i выявы райцэнтра ў першыя пасляваенныя гады. Iмi мы аздобiлi ўтульны iнтэр’ер кафэ. Другi паверх – гэта ўжо сённяшнi, сучасны горад, прыгожы i непаўторны...

«Краязнаўчая» iдэя ўласнiкаў «Вострава» прыйшлася даспадобы не толькi ганаровым гасцям установы, а сярод iх былi ў дзень адкрыцця старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон i кiраўнiк раённай выканаўчай улады Вольга Мохарава, але i большасцi з тых, хто змог ужо тут пабываць, пасядзець за кубкам кавы ў кафэ або з бакалам пiва палюбавацца жывапiснымi краявiдамi на адкрытай пляцоўцы.

— Добруш разам з чатырма гарадамi рэспублiкi змагаецца за права называцца горадам, дружалюбным да дзяцей, такi праект рэалiзуецца зараз Дзiцячым фондам ААН (ЮНIСЭФ), — адзначыла Вольга Мохарава. – Адкрыццё дзiцячага кафэ – важкi ўклад у гэтым накiрунку. Члены камiсii мiжнароднай арганiзацыi, што наведвалi райцэнтр тыдзень таму, прыемна здзiўлялiся, што практычна цэлы востраў тут падораны дзецям...

I апошняе. Новыя рабочыя месцы у рэст-кафэ «Востраў» атрымалi 24 работнiкi, большасць з iх – мясцовыя жыхары. Пры iснуючым у раёне адносна невысокiм паказчыку беспрацоўя, дабрушане заўважаюць: гэта немалаважна, бо знайсцi ў райцэнтры добрую працоўную вакансiю сёння няпроста...

На здымку: (злева направа) дырэктар новага кафэ Аляксандр СМЯТАНIН, старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр ЯКАБСОН i старшыня Добрушскага райвыканкама Вольга МОХАРАВА ў час адкрыцця.

Фота: Мiкалай ЖДАНОВIЧ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter