Вярнуцца да вытокаў, каб ісці наперад

У Вільнюскай беларускамоўнай сярэдняй школе імя Францыска Скарыны сёлета селі за парты амаль дзвесце вучняўХоць навучальны год толькі пачаўся, але многія з вучняў выпусных класаў гэтай школы ўжо вызначыліся з будучай прафесіяй. Так, шасцёра дзяўчат мараць паступаць у Беларускі дзяржаўны медуніверсітэт, некалькі — на прэстыжны факультэт дызайна Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, хтосьці — у Мінскі педагагічны, нехта — у Лінгвістычны ўніверсітэты. Так склалася амаль за дваццаць гадоў, як працуе беларускамоўная школа ў Вільнюсе: многія яе выпускнікі вяртаюцца на этнічную радзіму бацькоў, каб прадоўжыць адукацыю. Прычым з нядаўняга часу едуць у Беларусь і навучэнцы нядзельных школ з Клайпеды і Вісагінаса. І сёлета дваццаць чалавек з усёй Літвы вырашылі не парушаць традыцыю, прыехалі вучыцца ў Беларусь.
Гасцей школы абавязкова знаёмяць з яе гісторыяйУ Вільнюскай беларускамоўнай сярэдняй школе імя Францыска Скарыны сёлета селі за парты амаль дзвесце вучняў
Хоць навучальны год толькі пачаўся, але многія з вучняў выпусных класаў гэтай школы ўжо вызначыліся з будучай прафесіяй. Так, шасцёра дзяўчат мараць паступаць у Беларускі дзяржаўны медуніверсітэт, некалькі — на прэстыжны факультэт дызайна Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, хтосьці — у Мінскі педагагічны, нехта — у Лінгвістычны ўніверсітэты. Так склалася амаль за дваццаць гадоў, як працуе беларускамоўная школа ў Вільнюсе: многія яе выпускнікі вяртаюцца на этнічную радзіму бацькоў, каб прадоўжыць адукацыю. Прычым з нядаўняга часу едуць у Беларусь і навучэнцы нядзельных школ з Клайпеды і Вісагінаса. І сёлета дваццаць чалавек з усёй Літвы вырашылі не парушаць традыцыю, прыехалі вучыцца ў Беларусь.
Як будзе складвацца іх далейшы лёс? “Вядома, многія з выпускнікоў вну застаюцца ў Беларусі назаўжды, — гаворыць намеснік дырэктара Вільнюскай беларускамоўнай сярэдняй школы імя Францыска Скарыны, а таксама старшыня Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве Раман Вайніцкі. — Пасля вучобы яны ўладкоўваюцца на працу, ствараюць сем’і, і ўжо ў Літву да родных прыязджаюць у госці”. Відаць, у тым і ёсць асноўная мэта школы — зацікавіць вучняў краінай бацькоў, абудзіць у сэрцах любоў да яе. А ўжо якое выбіраць месца для жыхарства — асабістая справа кожнага”.
Паступаюць выпускнікі школы і ў прэстыжныя навучальныя ўстановы Літвы і Заходняй Еўропы. Што ж, узровень падрыхтоўкі там высокі, можна змагацца за “месца пад сонцам” з іншымі абітурыентамі. З першых класаў у школе вывучаюць чатыры мовы: беларускую, літоўскую, рускую і англійскую. Бліскуча выступаюць школьнікі на штогадовых прадметных алімпіядах. Пэўна, таму і карыстаецца школа папулярнасцю: у яе аддаюць вучыцца дзяцей не толькі з беларускіх сем’яў, але і з рускіх, украінскіх.
Ідуць заняткі ў школьным танцавальным гурткуУвогуле ў Вільнюскай беларускамоўнай школы высокі рэйтынг: сярод усіх сярэдніх навучальных устаноў за мінулы навучальны год яна займае адзінаццатае месца ў Літве, пятае ў Вільнюсе і першае сярод школ нацыянальных меншасцяў. І не дзіўна, бо школа — спадкаемца знакамітай Віленскай беларускай гімназіі мінулага стагоддзя, з якой пайшлі ў свет вядомыя паэты, пісьменнікі, навукоўцы, артысты. У школе, якая пятнаццаць гадоў таму атрымала імя Францыска Скарыны, вывучаюць гісторыю Беларусі, беларускую мову. Прычым да апошняй стаўленне асаблівае — як да неад’емнай часткі сусветнай культуры. “Нам варта ганарыцца, што менавіта на старажытнабеларускай мове друкавалася першая Біблія, быў напісаны Статут Вялікага княства Літоўскага — першая еўрапейская канстытуцыя”, — нагадвае Раман Вайніцкі.
Не толькі у Літве землякі памятаюць пра Бацькаўшчыну: у Беларусі на Вільнюскую беларускамоўную школу таксама не забываюць. Для тамтэйшых вучняў Мінскі гарвыканкам закупіў аўтобус, камп’ютары, парты, падручнікі, у школе рэгулярна робіцца рамонт. “Адзінае, чаго не хапае, — дзеліцца набалелым Раман Вайніцкі, — дык гэта пропісяў і дзіцячай літаратуры на беларускай мове. Аднак і гэтае пытанне вырашальнае”.
Апошнім часам і літоўскія ўлады звярнулі пільную ўвагу да беларускамоўнай адукацыі ў краіне. І сёння ўжо ў Новавільні, у школе “Вільнюс” актыўна ідзе падрыхтоўка да адкрыцця беларускамоўнага класа. А ўвогуле хутка на ўсёй усходняй тэрыторыі Літвы дзякуючы намаганням літоўскіх беларусаў з’явяцца адпаведныя навучальныя ўстановы, дзе можна будзе вывучаць родную мову, знаёміцца з гісторыяй і традыцыямі краіны. І запатрабаванасць у іх вялікая: на памежжы шмат беларускіх і змешаных сем’яў.
І яшчэ добрая навіна з Вільнюса. У хуткім часе для вучняў Вільнюскай беларускамоўнай школы і тых, што толькі ствараюцца, будзе выдадзены беларуска-літоўскі і літоўска-беларускі слоўнік. Над складаннем яго ўжо працуюць лінгвісты.

Кацярына Мядзведская
На здымках:
Гасцей школы абавязкова знаёмяць з яе гісторыяй
Ідуць заняткі ў школьным танцавальным гуртку
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter