Вярнулі пояс праз... стагоддзі

ЛІЧЫЛАСЯ, што тэхналогія ткацтва Слуцкіх паясоў навечна згублена. І вось сенсацыя

На кафедры дызайна мастацка-тэхналагічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, якой загадвае кандыдат тэхнічных навук Галіна Казарноўская, удалося не толькі раскрыць сакрэт стварэння ўнікальных паясоў мінуўшчыны, але і аднавіць іх выраб на сучасным абсталяванні.

На гэта патрабавалася амаль тры гады напружанай працы. У Германіі па тэхнічнаму заданню ўніверсітэта быў спецыяльна зроблены ткацкі станок і перададзены РУП «Слуцкія паясы».

Хоць каштуе такі шаўковы пояс з сярэбранай ніткаю даволі дорага — 70 мільёнаў рублёў — заказаў больш, чым саміх вырабаў!

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter