Вярніся, матуля!

“У школе я вучылася добра, была цікаўнай, дасціпнай, пісала вершы і заўсёды радавала маці. Пасля школы не змагла паступіць на філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, пайшла працаваць раздатчыцай абедаў у калгасную сталоўку. Матуля была супраць маёй працы, крыўдавала, што мала ўвагі ўдзяляю ёй. Але я ведала: працаваць недзе трэба, і дадаткова ўладкавалася сацыяльным работнікам у сваёй і суседняй вёсках. Потым працавала толькі ў сталовай, сустракалася з мужчынам, які старэйшы за мяне на 21 год. Нарадзіўся хлопчык Сарафімка. Бацька забраў нас да сябе. А мая маці і Сарафімчыкава бабуля засталася жыць адна. Вельмі крыўдна ёй, відаць, было, што рэдка нас бачыць, і праз паўтара года яна пайшла з дому. Дапамажыце знайсці і вярнуць нашага дарагога чалавека Ніну Уладзіміраўну ЗУЗАНАВУ. Людміла Зузанава, Зэльвенскі раён”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter