Вялiкаму караблю — вялiкае плаванне

Так вобразна можна сказаць пра унiверсам «Цэнтральны» ў горадзе Паставы

Так вобразна можна сказаць пра самае прадстаўнiчае гандлёвае прадпрыемства ў горадзе Паставы унiверсам «Цэнтральны».

З яго гаспадыняй Людмiлай Гутар у нас нядаўна адбылася грунтоўная размова. Здзiвiла i парадавала, што дырэктар пастаўскага унiверсама менш за ўсё скардзiлася на цяжкасцi ды перашкоды. Нават пра дасягненнi не хвалiлася, а як бы разважала, што ўдалося, а што не надта. Адзначу, што «вялiкi карабель» знаходзiцца ў атачэннi мноства камерцыйных магазiнаў i прадпрыемства гандлю «Ваенсервiс». А калi дадаць яшчэ i малочны завод, то стане вiдавочна, якая моцная наўкол канкурэнцыя. Але ж Людмiла Мiраславаўна не прынiжае сапернiкаў. Да ўсiх з павагай ставiцца. А пакупнiкоў, лiчыць яна, трэба прываблiваць як добрым таварам, так i прыстойным сервiсам.

Сёння самы вялiкi ў Паставах i раёне харчовы магазiн плошчай 513 «квадратаў» дзейнiчае па метаду самаабслугоўвання. Пасля рэканструкцыi, якая запатрабавала 800 мiльёнаў рублёў, гандлёвая зала займае 200 кв. м. Астатняя плошча пад складскiмi i адмiнi-страцыйнымi памяшканнямi.

Укладзеныя сродкi цяпер iнтэнсiўна акупляюцца. З улiкам таго, што звыш паўмiльярда з азначанай сумы – банкаўскi крэдыт. Калi да рэканструкцыi абарот магазiна складаў усяго каля 50 мiльёнаў рублёў у месяц, то мадэрнiзацыя дазволiла ўзняць яго ў 8—10 разоў!

Спрыяе гэтаму прагрэсiўная форма продажу тавараў. Абслугоўванне пакупнiкоў непараўнальна паскорылася з укараненнем камп’ютэрнай сiстэмы «Супермаг-2000». Пастаянна ўлiчваюцца заўвагi пакупнiкоў. Распрацавана сiстэма скiдак за безнаяўны разлiк. Адна за другой праходзяць акцыi, рэкламы, папярэднiя заказы, выставы-продажы, выставы-дэгустацыi, рэалiзацыя тавараў па брэндах. Расце колькасць фiрменных секцый. На цяперашнi час калектыў унiверсама з 17 работнiкаў рэалiзуе каля 22 тысяч найменняў тавараў ад 128 найбольш актыўных партнёраў-пастаўшчыкоў. На няспынным кантролi манiторынг цэн.

Пры заключэннi новых дамоўленасцей кiраўнiцтва «Цэнтральнага» прапануе пастаўшчыку самому правесцi выставу-дэгустацыю сваёй прадукцыi. I гэта павышае ўзаемную адказнасць. Дагавор заключаецца з умовамi плацяжу на колькасць дзён вышэй абароту i дастаўкай прадукцыi самiм пастаўшчыком. Толькi пасля такога «выпрабавання» калектыў унiверсама пачынае працаваць з прапанаваным асартыментам. Як кажуць, сем разоў адмерай…

Пастаянна праводзiцца аналiз рэалiзацыi тавараў. Гэта дазваляе павялiчваць нагрузку на гандлёвую пло-шчу. Час ад часу ладзiцца акцыя «Эканомная гаспадыня». Мерчандайзiнг таксама зрабiўся саюзнiкам калектыву «Цэнтральнага». У прыватнасцi, побач з пiвам заўсёды ў наяўнасцi вэнджаная цi вяленая рыба. Кандытарскiя вырабы «прапiсаны» да гарбаты i кавы. Пры продажы мяса побач спецыi i прыправы, якiя рэкамендуюцца да яго. Тым самым павялiчваецца рэалiзацыя не толькi асноўных, але i спадарожных тавараў.

Свайго роду разынкай гандлёвага прадпрыемства варта лiчыць мiнi-цэх. Тут на вачах у пакупнiкоў выпякаюцца пышныя булкi, круасаны, вагавае пiрожнае i нават вырабляюцца тарты. За два апошнiя гады два кандытары цэха павялiчылi аб’ём выпускаемай прадукцыi з 3 да 38 мiльёнаў рублёў, што складае ў тавараабароце ўнiверсама 7,2 працэнта. У гэтым заслуга майстра-кухара Iрыны Сцяпанавай i майстра-кандытара Святланы Карандашовай.

Новы аддзел «Здаровае харчаванне» прапануе пакупнiкам шырокi выбар злакаў, хлябцоў, вотруб’я з садавiннымi i гароднiннымi напаўняльнiкамi, абястлу-шчаныя малочныя прадукты, цыкорый, дыябетычны хлеб, кандытарскiя вырабы на сорбiце i ксiлiце, фруктозу, алей пальмавага i грэцкага арэха, гарбузовы i з iльнасемя, розныя сокi i ёгурты.

Сiстэматычна ў магазiне праводзiцца акцыя «Толькi сёння». У такi дзень знiжаецца гандлёвая нацэнка на пэўныя тавары. Для прыкладу, чарэневы хлеб вытворчасцi мясцовага камбiната кааператыўнай прамысловасцi ў вызначаны дзень прадаваўся на 5 % танней. Але гэта дазволiла ў фармаце акцыi павялiчыць рэалiзацыю ўсiх сартоў хлеба i хлебабулачных вырабаў ажно ў тры разы. Знiжэнне кошту на свежамарожаныя нерку, фарэль, палтус i скумбрыю на 12 % павялiчыла агульную рэалiзацыю гэтай прадукцыi на 8,5 мiльёна рублёў.

Па вынiках года найбольш актыўныя пакупнiкi ўзнагароджваюцца салiднымi падарункамi. Летась, напрыклад, тыя, хто зрабiў пакупкi на суму больш за дзесяць мiльёнаў рублёў, атрымалi ў падарунак тэлевiзары. Чацвёра сталi ўладальнiкамi DVD (яны купiлi за год тавараў ва ўнiверсаме больш за 8 мiльёнаў рублёў кожны). Святочныя наборы атрымалi 29 пакупнiкоў, якiя купiлi тавараў на шэсць з лiшкам мiльёнаў рублёў. Аналагiчная акцыя будзе праведзена i па вынiках гэтага года.

— Наш горад непадобны на iншыя,— з гордасцю зазначае Людмiла Мiрасла-ваўна. — Праз Паставы праходзяць славутыя турысцкiя маршруты. Таму нас ведаюць не толькi ў Беларусi, але i ў краiнах Балтыi, Польшчы, Германii, не кажучы ўжо пра суседнюю Расiю. Таму хочацца, каб кааператыўны гандаль адпавядаў еўрапейскiм стандартам. Жыццё не дазволiць спынiцца на дасягнутым…

I гэта праўда. У флагманскiм гандлёвым прадпрыемстве раёна ўстаноўлены 6 банкаўскiх тэрмiналаў. Пакупнiкi, якiя разлiчваюцца пластыкавымi карт-камi «Беларусбанка», маюць гандлёвую скiдку 1 % ад сумы пакупкi. Увогуле назiраецца павелiчэнне рэалiзацыi тавараў па безнаяўнаму разлiку. Робiцца ўсё магчымае, каб прывабiць пакупнiка не для разавага наведвання, а для пастаяннага супрацоўнiцтва.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter