Вяликае свята. 27 сакавика ўсе каталицкия вернікі адзначаюць вялікае свята — Уваскрэсенне Хрыстова.

Уноч з суботы на нядзелю ў каталіцкіх храмах краіны адбудзецца адна з галоўных службаў у годзе – Пасхальная Вігілія. Менавіта гэтая літургія азнамянуе ўваскрэсенне Хрыста з мёртвых. Праз сваё ўваскрэсенне з мёртвых Езус Хрыстус паказаў, што нават тыя людзі, якія маюць грахі, могуць разлічваць на жыццё вечнае. Калі б не Божае Уваскрэсенне, то ўсё наша жыццё не мела б далейшага сэнсу, бо яно заканчвалася б адразу пасля смерці.
Уноч з суботы на нядзелю ў каталіцкіх храмах краіны адбудзецца адна з галоўных службаў у годзе – Пасхальная Вігілія. Менавіта гэтая літургія азнамянуе ўваскрэсенне Хрыста з мёртвых. Праз сваё ўваскрэсенне з мёртвых Езус Хрыстус паказаў, што нават тыя людзі, якія маюць грахі, могуць разлічваць на жыццё вечнае. Калі б не Божае Уваскрэсенне, то ўсё наша жыццё не мела б далейшага сэнсу, бо яно заканчвалася б адразу пасля смерці. УваскрэсеннеХрыста з мёртвых дае надзею на працяг жыцця нават пасля завяршэння нашага зямнога шляху. Вялікдзень – самае галоўнае свята, якое ёсць у хрысціян. Яно надыходзіць пасля сур’ёзнай падрыхтоўкі — пасля посту даўжынёй у сорак дзён і Пасхальнага Трыдыума – Вялікага Чацвярга, Вялікай Пятніцы і Вялікай Суботы. Віншуем усіх католікаў, якія адзначаюць гэтае свята! Няхай яно сапраўды стане святам ажыўлення, аднаўлення душы, няхай жыццё кожнага чалавека стане больш радасным, шчаслівым! Няхай Уваскрэсенне Божае нясе ў кожную душу свет любові!
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter